Коўл заявіў пра намер вызваліць каля тысячы палітвязняў у Беларусі адразу, але “гэта праблема лагістыкі“

17 снежня, Позірк. Пра намер дамагчыся вызвалення каля тысячы беларускіх палітвязняў адной групай заявіў спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл.
Яго відэакаментар, запісаны ў амбасадзе Злучаных Штатаў Амерыкі ў Вільнюсе (дата невядомая), быў прадэманстраваны ў эфіры тэлеканала “Белсат“ 16 снежня.
“Я бы хацеў, каб гэта была адна вялікая група, але з гэтым трэба разабрацца. Гэта праблема лагістыкі — сабраць каля тысячы чалавек і даставіць іх туды, дзе яны павінны быць“, — сказаў Коўл.
Як было адзначана ў сюжэце, гэта можа адбыцца “на працягу некалькіх месяцаў“.
13 снежня пасля перамоў у Мінску Коўла і Аляксандра Лукашэнкі было вызвалена і вывезена з краіны 123 палітвязні. Большасць з іх цяпер знаходзіцца ва Украіне.
ЗША заявілі пра намер зняць санкцыі з беларускіх калійных угнаенняў. 15 снежня Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала агульную ліцэнзію, якая дазваляе правядзенне аперацый з ААТ “Беларуськалій“ і ААТ “Беларуская калійная кампанія“.
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры кварталы звольнена на 5,3% работнікаў больш, чым прынята на працу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСярэдні кошт кватэр на першасным рынку жылля за год павялічыўся на 5,6%, другасным — на 13,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



