Продажы бензіну з Беларусі на Пецярбургскай біржы за пачатак снежня выраслі ў 8 разоў у гадавым вымярэнні

6 снежня, Позірк. На Санкт-Пецярбургскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы 1–5 снежня 2025 года было прададзена 5.040 тон бензіну, вырабленага на беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах, паведамляе MK.ru са спасылкай на даныя Нацыянальнага біржавога цэнавага агенцтва.
Адзначаецца, што продажы гэтага віду беларускага паліва на Пецярбургскай біржы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года выраслі больш як у 8 разоў.
“Хоць на працягу тыдня аб’ёмы продажаў паступова зніжаліся, выніковы паказчык значна перавысіў леташнія значэнні”, — гаворыцца ў паведамленні.
Раней паведамлялася, што ў кастрычніку 2025 года аб’ём таргоў беларускім бензінам на Пецярбургскай біржы вырас у 47 разоў да кастрычніка 2024-га — да 36.480 тон. За 19 дзён лістапада на біржы было прададзена 21.720 т беларускага бензіну — у 7 разоў больш, чым за супастаўны леташні перыяд.
Рост назіраецца на фоне паліўнага крызісу, што намеціўся ў РФ. Прычына — паспяховыя атакі Украіны на нафтаперапрацоўчую інфраструктуру Расіі і месцы захоўвання паліва ў адказ на ваенную агрэсію Масквы.

- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
