У жыхара Гродзенскай вобласці вынята больш за 5 кг марыхуаны

4 снежня, Позірк. Пра затрыманне 43-гадовага жыхара Бераставіцкага раёна (Гродзенская вобласць) паведаміла 4 снежня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Сілавікі выйшлі на яго, атрымаўшы “аператыўную інфармацыю”. Адзначаецца, што дома ў мужчыны выявілі больш за 5 кг марыхуаны. Наркотык выняты.
Затрыманы патлумачыў, што пасадзіў расліну ў сябе ў цяпліцы ўлетку, а ў кастрычніку “сабраў ураджай”.
Паводле інфармацыі ведамства, на мужчыну распачалі крымінальную справу за захоўванне наркотыкаў. Пры гэтым адзначаецца, што раней ён быў судзімы паводле аналагічнага артыкула.
1 снежня Следчы камітэт паведаміў, што Баранавіцкі міжраённы аддзел СК выставіў 68-гадовай жанчыне абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 328 КК (незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў).
Заяўлялася, што на прысядзібным участку пенсіянеркі ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць) было знойдзена сем кустоў канопляў (агулам каля 3 кг), а ў доме — скрыні, падносы і пакункі з высушанай раслінай (больш за 800 г).
Жанчына, як сцвярджалася, паведаміла, што вырошчвала і нарыхтоўвала “забароненую расліну для наступнага дадання ў гарбату ў якасці лекавага сродку”. Рэцэпт яна “знайшла ў інтэрнэце”. Пры гэтым, паводле сцвярджэння СК, жанчына “ўсведамляла наркатычныя ўласцівасці канопляў і ведала пра крымінальную адказнасць за яе захоўванне, аднак не надавала гэтаму значэння”.
Пенсіянерцы, як было заяўлена, пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.
- ПалітыкаЦіханоўская: Раней у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ЗША былі дрэнным паліцэйскім, а ЕС — добрым, але цяпер сітуацыя змяніласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа два тыдні ліпеня суседнія краіны ЕC зафіксавалі 1.369 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: У першым паўгоддзі цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



