Латушка абмеркаваў з прадстаўнікамі Латвіі і Эстоніі пагрозы іх бяспецы з боку Мінска
25 лістапада, Позірк. Стварэнне пагрозы рэгіянальнай бяспецы, у тым ліку ў адрас Латвіі і Эстоніі рэжымам Аляксандра Лукашэнкі абмяркоўвалася падчас сустрэчы намесніка кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Паўла Латушкі са спецыяльнымі прадстаўніцамі МЗС гэтых краін Гюнтай Пастар і Кармэн Лоос 25 лістапада ў Варшаве, паведамляе прэс-служба АПК.
Удзельнікі сустрэчы, як сцвярджаецца, “пагадзіліся, што на дадзены момант не бачна рэальных зменаў з боку рэжыму ва ўнутранай рэпрэсіўнай палітыцы, нягледзячы на вызваленне некалькіх дзясяткаў палітычных зняволеных”, паколькі “ў краіне працягвае працаваць канвеер рэпрэсій: беларусы прыгаворваюцца да пазбаўлення волі і падвяргаюцца іншым відам палітычнага пераследу, а спіс палітычных зняволеных не скарачаецца”.
Асобна Латушка “праінфармаваў пра маштабны і неспыняемы экстэрытарыяльны пераслед беларусаў, якія пражываюць у еўрапейскіх краінах, з боку спецслужбаў рэжыму”.
Была прадстаўлена пазіцыя АПК, прынятая на яго пасяджэнні ў Варшаве 24 лістапада у сувязі з актывізацыяй перамоваў па Украіне і па выхаду палітычнага крызісу ў Беларусі.
Таксама была закранута тэма падтрымкі ініцыятыў дэмакратычных сіл у межах групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ.
21 лістапада на сустрэчах дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў ў Таліне абмяркоўвалася “працяглая падтрымка беларускай апазіцыі”, а таксама “ўзмацненне санкцый супраць нелегітымна абранага лідара Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і яго рэжыму”.

- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
