Чарговы баец палка Каліноўскага прыгавораны завочна ў т. зв. “днр” да пазбаўлення волі

8 лістапада, Позірк. “Вярхоўны суд” так званай “данецкай народнай рэспублікі” завочна прыгаварыў да 13,5 года пазбаўлення волі ў калоніі 29-гадовага добраахвотніка палка імя Кастуся Каліноўскага (ПКК) грамадзяніна Беларусі Кірыла Галаванава, паведамляе “пракуратура” гэтага акупаванага Расіяй украінскага рэгіёну.
Ён прызнаны вінаватым паводле ч. 3 арт. 359 КК РФ (удзел найміта ва ўзброеным канфлікце).
Сцвярджаецца, што Галаванаў “аб’яўлены ў міжнародны вышук”.
У 2024 годзе завочныя прысуды (па 14 гадоў пазбаўлення волі) ад калабарацыянісцкіх судовых органаў “днр” атрымалі за нібыта наёмніцтва беларускія добраахвотнікі Аляксандр Дамблаўскас і Ян Дзюрбейка. Апошні быў узяты ў палон у чэрвені 2022 года, інфармацыі пра яго месцазнаходжанне няма.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны (УСУ), а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк.
У Беларусі па факце стварэння ПКК узбуджана крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем” і “тэрарыстычнай арганізацыяй”, любая дапамога структуры або намер яе аказання, жаданне ўступіць у полк жорстка пераследуецца ўладамі.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


