Пазьняк выказаў спачуванні ў сувязі з аварыяй на “Беларуськаліі”

2 лістапада, Позірк. Спачуванні ў сувязі з аварыяй на “Беларуськаліі” выказаў лідар Нацыянальна-вызвольнага руху “Вольная Беларусь”, былы старшыня Беларускага народнага фронту Зянон Пазьняк.
“31 кастрычніка адбылося жахлівае няшчасьце на “Беларуськаліі”, выбух ёмкасьці і выцек салянай кіслаты. Моцна пацярпелі беларускія людзі. Наша вялікае спачуваньне пацярпелым і іхным сем’ям. Дай Божа, каб усе гэтыя людзі выжылі і паправіліся дзеля лепшага жыцьця ў роднай Беларусі”, — напісаў Пазьняк у сваім тэлеграм-канале.
Як паведамлялі беларускія ўлады, 31 кастрычніка каля 13:00 на адкрытай пляцоўцы цэха мембраннага электролізу 4-га рудаўпраўлення адбыўся разрыў пустой ёмістасці з-пад салянай кіслаты. Ударная хваля пашкодзіла суседні рэзервуар “з аналагічным хімічным растворам”.
Пасля аварыі былі ўзятыя пробы паветра на ўтрыманне пары шкодных рэчываў. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях тады заявіла, што перавышэння гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі не зафіксавана, наступствы здарэння лакалізаваныя, пагрозы здароўю людзей няма.
Непасрэдна ў выніку разрыву ёмістасці пацярпела чатыры работнікі прадпрыемства — жанчына і трое мужчын. Cпачатку пацярпелых з хімічнымі апёкамі і камбінаванымі траўмамі даставілі ў Салігорскую цэнтральную раённую бальніцу (ЦРБ), але пасля кансіліуму ўрачоў іх перавезлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр і нейрарэанімацыю бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска. Да перавозкі ўрачы ЦРБ разам з рэспубліканскімі спецыялістамі зрабілі аперацыі двум пацыентам.
Па факце траўмавання рабочых Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў справу паводле ч. 1 арт. 306 КК (парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі, прамысловай санітарыі або іншых правілаў аховы працы службовай асобай, адказнай за іх выкананне, што пацягнула з неасцярожнасці нанясенне цяжкага ці менш цяжкага цялеснага пашкоджання).

- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
