Кіраўнік праўладнага БРСМ Лук’янаў стаў галоўным ідэолагам Мінска

22 верасня, Позірк. Начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Мінгарвыканкама прызначаны Аляксандр Лук’янаў, які раней займаў пасаду першага сакратара цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ), паведамляе прэс-служба сталічнай адміністрацыі.
Адзначаецца таксама, што новым кіраўніком упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама стаў Сяргей Шакель (раней — начальнік аддзела жыллёвай палітыкі адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска); дырэктарам прадпрыемства “Фаўна горада” — Анастасія Вараб’ёва (да гэтага была намеснікам гендырэктара па добраўпарадкаванні, санітарным змесце жыллёвага фонду ДА “Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка”).
Лук’янаў скончыў Камандна-інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (каля 10 гадоў працаваў у структурах МНС) і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. З 2021 года быў на найвышэйшай пасадзе ў БРСМ — арганізацыі, што заклікана праводзіць ідэалагічную палітыку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі сярод моладзі і кантраляваць моладзевы асяродак; дапамагае ўладам арганізоўваць мерапрыемствы, якія яны называюць “выбарамі”. 36-гадовы функцыянер з’яўляецца членам Савета Рэспублікі.
Папярэдніца Лук’янава на пасадзе галоўнага ідэолага Мінска Вольга Чамаданава (у мінулым сярод іншага была прэс-сакратаром МУС) сёлета напрыканцы чэрвеня ўзначаліла праўладную партыю “Белая Русь”.

- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

