Дрон у Літву быў запушчаны пад Оршай — Delfi

17 верасня, Позірк. Расійскі дрон Gerbera, які пралятаў 28 ліпеня над Вільнюсам з двума кілаграмамі выбухоўкі, бартавым кампутарам і мінімум адной сім-картай, быў запушчаны на вайсковай базе пад Оршай, сцвярджаюць крыніцы літоўскага навінавага партала Delfi.
“Паводле звестак крыніц Delfi, гэта па-за ўсякім сумневам была ваенная аперацыя, якая мела дзве мэты — псіхалагічную і выведвальную. Ён (дрон. — “Позірк”.) на самай справе не быў дэзарыентаваны, як пераконвалі грамадства спачатку, яго курс быў устаноўлены так, каб ён не трапляў у зону дзеяння радараў“, — піша партал.
Адзначаецца, што пасля таго як дрон падняўся ў паветра, “ён не ляцеў проста ў Вільнюс“. “Тыя, хто планаваў аперацыю, ведалі зону дзеяння радараў літоўскага войска, таму дрон не аднойчы мяняў траекторыю палёту, затым праляцеў над сталіцай. На тэрыторыі Літвы ён мэтанакіравана ляцеў па ўстаноўленым рэльефе на невялікай вышыні, каб яго не маглі зафіксаваць радары“, — гаворыцца ў публікацыі.
У матэрыяле выказваецца здагадка, што дрон на тэрыторыі Літвы “належным чынам не фіксавалі, таму што, калі ён знік з зоны бачнасці, яго месцазнаходжанне не знайшлі“. Дрон быў знойдзены 1 жніўня на Гайжунскім вайсковым палігоне ў Ёнаўскім раёне.
“Хутчэй за ўсё, дрон упаў пасля таго, як у яго скончыўся запас гаручага. З даступных крыніц вядома, што ў такім дроне гаручага хапае на 450 км, ад Оршы да Гайжунай па прамой каля 400 км, але ляцеў ён не па прамой“, — піша Delfi.
Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі Літвы ў каментары агенцтву BNS увечары 16 верасня заявіў, што беспілотнікі з выбухоўкай, якія ўварваліся ў Літву ў ліпені (10-га і 28-га чысла), “выпадкова ўвайшлі ў паветраную прастору краіны і былі запушчаныя Расіяй з тэрыторыі Украіны“.
Адзначаецца, што пры правядзенні расследавання Генеральная пракуратура супрацоўнічае з літоўскімі ведамствамі і міжнароднымі партнёрамі для “забеспячэння аб’ектыўнасці, паўнаты і хутчэйшага завяршэння расследавання“.
Міністэрства замежных спраў Літвы 1 жніўня выклікала прадстаўніка беларускай амбасады і ўручыла ноту, у якой выказала рашучы пратэст у сувязі з уварваннем БПЛА з Беларусі ў паветраную прастору Літвы 28 ліпеня.
10 ліпеня, як паведамлялася, у Літву з Беларусі таксама заляцеў расійскі дрон. 16 ліпеня Міністэрства замежных спраў Літвы ўручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі ноту з рашучым пратэстам у сувязі з “незаконным парушэннем паветранай прасторы шматфункцыянальным беспілотным лятальным апаратам “Гербера“ расійскай вытворчасці“.


- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025–2026 гадах на 19 чалавек было накладзена абмежаванне на наведванне гульнявых пляцовак — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні Літва надала статус уцекача 11 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваЖыхары Беларусі сталі менш наведваць кінатэатры і цыркі — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры кварталы 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 2,7 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча тры тыдні не фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

