Польскія памежнікі паведамілі пра 16 выпадкаў канфіскацыі беларускіх нелегальных цыгарэт на 90 тыс. долараў

9 верасня, Позірк. Пра 16 выпадкаў кантрабанды цыгарэт з Беларусі паведаміла 9 верасня Памежная ахова Польшчы.
Адзначаецца, што цыгарэты дастаўляліся ў Падляскае ваяводства з дапамогай метэазондаў, затрымана 7 чалавек — атрымальнікаў грузаў.
Кошт канфіскаваных цыгарэт ацэньваецца ў 330.000 злотых (больш за 91 тыс. долараў).
Удакладняецца, што двое грамадзян Польшчы, якія перавозілі цыгарэты, былі спыненыя памежнікамі ў Кузніцы ўначы на 9 верасня. Іншыя партыі кантрабанды супрацоўнікі памежнай службы выявілі ў сямі тайніках.
Супрацоўнікі памежнага паста ў Новым Двары “выявілі ў полі пакет з рэшткамі метэаралагічнага шара”, у ім знаходзілася 1.500 пачкаў цыгарэт.
Такая ж колькасць выяўлена ў зоне адказнасці памежнага паста ў Крынках.
Супрацоўнікі памежнай службы з Аўгустова затрымалі з доказамі злачынства двух грамадзян Польшчы і грамадзяніна Літвы, якія прыбылі ў дамоўленае месца па кантрабандныя цыгарэты.
Прадстаўнікі гэтага ж тэрытарыяльнага памежнага органа разам з супрацоўнікамі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі выявілі пакет з 1.500 пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак.
Яшчэ некалькі чалавек, звязаных з кантрабандай тытунёвых вырабаў з дапамогай метэаралагічнага шара, затрыманыя супрацоўнікамі памежнага паста ў Мельніку. Паведамляецца, што “ў месцы, дзе ляжаў пакунак, абгорнуты чорнай плёнкай, <…> для яго атрымання з’явіліся двое грамадзян Польшчы”.
Усім затрыманым будуць прад’яўленыя крымінальныя абвінавачванні, гаворыцца ў паведамленні з загалоўкам “Усходнія вятры не дапамаглі”.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026-га пабудавана кватэр удвая менш, чым пяць гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


