Расійскае прадпрыемства праз суд спагнала з БМЗ 1,83 млн долараў

4 верасня, Позірк. Арбітражны суд Ліпецкай вобласці (РФ) задаволіў у поўным аб’ёме пазоў Елецкого горнаўзбагачальнага рудніка (“Гарняк”) да Беларускага металургічнага завода (БМЗ), паведамляе выданне “Камерсант”.
Як адзначаецца, суд пастанавіў спагнаць з БМЗ 148,1 млн расійскіх рублёў (1,83 млн долараў) “запазычанасці і пені паводле дагавору пастаўкі”.
Згодна з матэрыяламі справы, у студзені 2024 года кампаніі заключылі кантракт на пастаўку ў Беларусь вапняковага друзу. “Гарняк”, як сцвярджаецца, выканаў свае абавязацельствы, але БМЗ “не разлічыўся своечасова і ў поўным аб’ёме”.
“Пасля таго як беларуская кампанія не адрэагавала на прэтэнзію расійскага партнёра, быў накіраваны пазоў у суд”, — гаворыцца ў публікацыі.
Выданне падкрэслівае, што гэта не першы падобны выпадак у двухбаковых адносінах названых кампаній. Улетку 2024 года арбітраж задаволіў пазоў “Гарняка” аб спагнанні з БМЗ 2,8 млн расійскіх рублёў (34,6 тыс. долараў).
У красавіку паведамлялася, што БМЗ працуе на ўзроўні 90% да мінулага года.
Аб’яднанне BelPol у студзені назвала БМЗ адным з звёнаў у ланцужку масавай вытворчасці ў Беларусі снарадаў для расійскага войска.
БМЗ працуе з 1984 года ў Жлобіне (Гомельская вобласць). Аб’ядноўвае чатыры вытворчасці: сталеплавільнае, пракатнае, трубавае і метызнае. Завод з’яўляецца кіруючай арганізацыяй холдынгу “Беларуская металургічная кампанія”, які кантралюецца дзяржавай. Знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, ЗША, Украіны і іншых краін.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


