Шчытцова пакінула пасаду дарадцы Ціханоўскай
28 жніўня, Позірк. Дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Таццяна Шчытцова пакідае пасаду.
У сваім акаўнце ў “Фэйсбуку” яна ўказала, што цэлы шэраг прычын “не дазваляў далей плённа выконваць гэтую місію”. Разам з тым Шчытцова назвала чатыры гады “інтэнсіўнай працы” крыніцай “унікальнага палітычнага і грамадзянскага вопыту”.
“Міжнародная падтрымка і плённае супрацоўніцтва розных арганізацый грамадзянскай супольнасці дапамаглі зрабіць шмат важнага для беларускай адукацыі і навукі”, — сцвярджае яна.
На думку навукоўцы, адукацыя — гэта адзін з галоўных паказчыкаў сучаснасці і дэмакратычнасці грамадства і дзяржавы: “Я пераканана, што беларускі народ мае вялікі інтэлектуальны патэнцыял, які ў хуткім часе дапаможа пабудаваць у Беларусі сапраўднае “грамадства ведаў”.
Паводле слоў дэмлідара, якія прыводзіць прэс-служба Ціханоўскай, Шчытцова “ўнесла вялікі ўклад [у працу]: дапамагала беларускім выкладчыкам і студэнтам, якія пацярпелі ад рэжыму, шукала міжнародную падтрымку для нашых вучоных, садзейнічала развіццю беларускамоўнай адукацыі для дзяцей у эміграцыі”.
Падзякаваўшы былой супрацоўніцы, палітык падкрэсліла, што гэта была праца, якая “патрабавала мудрасці і настойлівасці”: “Таццяна зрабіла ўсё, каб беларускія педагогі і даследчыкі адчувалі, што яны не адны”.
55-гадовая Таццяна Шчытцова — прафесар акадэмічнага дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
У 2024 годзе выпусціла кнігу “Салідарнасць узрушаных. Эсэ аб Беларускай рэвалюцыі”.
19 жніўня паведамлялася, што эканаміст Алесь Аляхновіч пакінуў пасаду дарадцы Ціханоўскай па эканамічных рэформах. Прычынай у тэлеграм-канале дэмлідара названы “асабістыя абставіны”.
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў красавіку, чацвёртае — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал (удакладнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку знізіўся на 3,7%, з пачатку года — на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна, абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


