Кіраўнік МНС накіраваў на ліквідацыю наступстваў непагадзі ў Мінскім раёне спецатрад “Зубр”

30 ліпеня, Позірк. Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння “Зубр” накіраваны ў Мінскі раён “для аператыўнага аднаўлення ўмоў жыццядзейнасці насельніцтва”, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Адпаведнае даручэнне даў кіраўнік МНС Вадзім Сіняўскі.
“Зубр” займаецца найбольш складанымі і небяспечнымі задачамі. Апрача аперацый у Беларусі спецатрад выконвае выратавальныя місіі за мяжой. Напрыклад, у сакавіку супрацоўнікі гэтага падраздзялення ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў землятрусу ў М’янме, у красавіку фармавалі груманітарны груз для пацярпелай ад ураганаў і землятрусаў Кубы.
Паводле інфармацыі міністэрства, “выратавальнікі працягваюць ліквідаваць наступствы праходжання навальнічнага фронту, на месцы працуе штаб ліквідацыі НС”.
“Каардынацыя ўсіх аварыйных службаў праводзіцца Мінскай раённай камісіяй па надзвычайных сітуацыях, — гаворыцца ў паведамленні. — Падраздзяленні МНС працягваюць распілоўваць дрэвы, што ўпалі, забяспечваючы магчымасць аварыйным брыгадам аднаўляць электразабеспячэнне”.
Цяпер ліквідацыяй наступстваў непагадзі займаецца “больш за 70 работнікаў Мінскага раённага аддзела па НС, РАСН “Зубр”, пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскага абласнога ўпраўлення МНС”, задзейнічана “10 адзінак тэхнікі выратавальнага ведамства”.
“Агулам з першых хвілін рэагавання на наступствы праходжання навальнічнага фронту ў Мінскім раёне задзейнічана больш як 320 работнікаў надзвычайных і аварыйных службаў і больш як 40 адзінак тэхнікі”, — адзначыла МНС.
Раней ведамства паведаміла, што ў выніку праходжання ў Мінскай вобласці навальнічнага фронту зафіксаваныя 1.773 выпадкі падзення дрэў, імі пашкоджана 10 аўтамабіляў.
У аграгарадку Калодзішчы (Мінскі раён) ветрам пашкоджаныя дахі 17 жылых дамоў, перакрываўся рух у абодвух напрамках па вул. Караткевіча і Шпітальнай на ўчастках дарог агульнай працягласцю 700 м і ў садовым таварыстве “Трактар” ля аграгарадка, у выніку пашкоджання лініі электраперадачы без электразабеспячэння заставалася 600 прыватных жылых дамоў.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


