Паліцыя Літвы папярэдзіла грамадзян пра ўварванне БПЛА з Беларусі

28 ліпеня, Позірк. Аб уварванні з тэрыторыі Беларусі беспілотнага лятальнага апарата неўстаноўленага тыпу папярэдзіла грамадзян раніцай 28 ліпеня паліцыя Літвы.
У паведамленні, разасланым на тэлефоны, жыхароў, якія заўважылі дрон, які ўпаў, просяць не набліжацца да яго і неадкладна паведаміць на нумар 112.
Галоўны дарадца Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі (NKVC) Дарус Бута паведаміў навінаваму парталу Delfi, што дрон, зафіксаваны на вышыні каля 200 метраў, у апошні раз быў заўважаны каля Вільнюса.
10 ліпеня ў Літву з Беларусі заляцеў расійскі дрон.
16 ліпеня Міністэрства замежных спраў Літвы ўручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі ноту з рашучым пратэстам у сувязі з “незаконным парушэннем паветранай прасторы шматфункцыянальным беспілотным лятальным апаратам “Гербера“ расійскай вытворчасці“.
Знешнепалітычнае ведамства адзначыла, што беспілотнік уляцеў у Літву 10 ліпеня з боку Беларусі і ўпаў “прыкладна за адзін кіламетр ад дзяржаўнай мяжы“.
МЗС “настойліва запатрабавала” ад Беларусі “ў самыя кароткія тэрміны даць тлумачэнні з нагоды гэтага інцыдэнту і прыняць усе неабходныя меры, каб падобныя выпадкі не паўтараліся ў будучыні”.
На 24 ліпеня адказу на ноту не было.
Беларускія кантрабандысты часта выкарыстоўваюць у памежжы дроны, каб перавезці ў Літву цыгарэты.
- ПалітыкаЦіханоўская: Раней у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ЗША былі дрэнным паліцэйскім, а ЕС — добрым, але цяпер сітуацыя змяніласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа два тыдні ліпеня суседнія краіны ЕC зафіксавалі 1.369 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: У першым паўгоддзі цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



