КР узгадніла кандыдатуру Алісы Рыжычэнка на пасаду прадстаўніка АПК па эканоміцы і фінансах

23 ліпеня, Позірк. Кандыдатура Алісы Рыжычэнка ўзгодненая на пасаду прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па эканоміцы і фінансах, паведамляе Каардынацыйная рада (КР).
Адзначаецца, што Рыжычэнка рэкамендавалі на гэтую пасаду фракцыі “Еўрапейскі выбар” і “Каманда Латушкі і “Рух За Свабоду”.
Прапанова падтрыманая 23 ліпеня 36 галасамі дэлегатаў КР (5 — супраць, 8 устрымалася).
“Рашэнне аб рэкамендацыі прызначыць Алісу Рыжычэнка на пасаду прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па эканоміцы і фінансах будзе накіравана ў АПК”, — гаворыцца ў паведамленні КР.
Рыжычэнка скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Магістр эканомікі, эксперт сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця. Пражывае ў Вене (Аўстрыя). Рэгулярна выступае ў незалежных СМІ з каментарыямі на эканамічную тэматыку.
Пасада прадстаўніка АПК па эканоміцы і фінансах вакантная з лістапада 2022 года. Раней яе менш за два месяцы займала прадпрымальніца Таццяна Зарэцкая.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры кварталы 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 2,7 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча тры тыдні не фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваАб'ём інвестыцый у нематэрыяльныя актывы ў Беларусі "не ўражвае" — кіраўнік дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства



