Трэці месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту
16 ліпеня, Позірк. У студзені — чэрвені 2025 года рознічны тавараабарот склаў 48,2 млрд рублёў, павялічыўшыся на 9% у супастаўных цэнах да аналагічнага перыяду 2024-га, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У студзені 2025-га рост складаў 12,5%, студзені — лютым — 10%, студзені — сакавіку — 10,8%, студзені — красавіку — 10%, студзені — траўні — 9,3%. Такім чынам, трэці месяц запар назіраецца запаволенне росту.
У студзені 2024 года рознічны тавараабарот вырас на 9,9%, студзені — лютым і студзені — сакавіку — на 13%, студзені — красавіку — на 12,1%, студзені — траўні — на 12,2%, студзені — чэрвені — на 11,5%, студзені — ліпені — на 11,8%, студзені — жніўні — на 12%, са студзеня — верасня па студзень — снежань — па 11,8%.
Тавараабарот у сферы грамадскага харчавання за шэсць месяцаў 2025-га вырас у гадавым выражэнні на 4,9% (у мінулым месяцы — на 5%) — да 3,4 млрд рублёў.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 95,6% (за месяц не змяніўся) усяго рознічнага тавараабароту, вырас на 9,7% да 46,1 млрд рублёў (+10,1%).
Аптовы тавараабарот знізіўся на 5,4% да 86,5 млрд рублёў (-3,4%).
На думку аналітыкаў Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), “актыўны спажывецкі попыт, які падтрымліваецца павелічэннем рэальных заробкаў (+11,4% за студзень — травень) і пашырэннем крэдытавання, працягне аказваць праінфляцыйны ціск”.
Як паведамляў “Позірк”, спажывецкія цэны ў чэрвені 2025 года выраслі на 0,9%, у параўнанні са снежнем 2024 года — на 5,4%, з чэрвенем 2024-га — на 7,3%.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю пастановай № 4 ад 27 студзеня 2025 года вызначыла паказчыкі штомесячнага (з нарастаннем) дапушчальнага павелічэння цэн: у студзені яны не павінны былі вырасці больш чым на 0,7% (фактычна — 0,7%), паводле вынікаў студзеня — лютага — на 1,9% (2%), студзеня — сакавіка — на 2,2% (2,8%), студзеня — красавіка — на 2,7% (3,8%), студзеня — траўня — 3% (4,5%), студзеня — чэрвеня — 3,3% (5,4%).
Далей: студзень — ліпень і студзень — жнівень — 3,4%, студзень — верасень — 3,7%, студзень — кастрычнік — 4,1%, студзень — лістапад — 4,4%, студзень — снежань — 5%.

- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавышае 6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29 верасня — 1 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАляксандраў: Мне казалі, што мой лёс нікога не цікавіць, але я ведаў, што гэта не так (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАб'ём выдадзеных фізасобам крэдытаў у гадавым вымярэнні вырас на 20,4%, пратэрмінаваныя даўгі па пазыках — на 17,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы беларускіх банкаў выраслі за апошні год на 14,1% — амаль да 133 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСК распачаў спецвытворчасць у дачыненні яшчэ да пяці прадстаўнікоў палка КаліноўскагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асобаў па крэдытах вырасла ў гадавым вымярэнні ў 2,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

