УС Літвы не выключаюць, што дрон, які заляцеў з Беларусі, быў разведвальным
10 ліпеня, Позірк. Ва Узброеных сілах Літвы не выключаюць, што дрон, які заляцеў з Беларусі, быў разведвальным, паведамляецца ў акаўнце Мінабароны краіны ў “Фэйсбуку“.
Таксама разглядаюцца яшчэ дзве версіі: адпрацоўка нейкіх працэдур і “няздольнасць беларускага боку кіраваць простым аб’ектам”.
Аб’ект не ўяўляў непасрэднай пагрозы і, паводле папярэдніх звестак, быў выраблены ўручную з дрэва і пенапласту, адзначае ведамства.
Як паведамлялася, міністр абароны гэтай краіны Давіле Шакалене заявіла 10 ліпеня, што няма прыкметаў таго, што гэты апарат быў свядома і наўмысна накіраваны на тэрыторыю Літвы.
Аб’ект не быў баявым і не нёс узрыўчаткі, быў заўважаны літоўскім бокам яшчэ за межамі тэрыторыі краіны і ў Літвы “была магчымасць рэагаваць” рознымі спосабамі, у залежнасці ад таго, як была б ацэнена пагроза, адзначыла кіраўнік ведамства.
10 ліпеня БПЛА, які ўляцеў на тэрыторыю Літвы, упаў каля 11:30 прыкладна за кіламетр ад мяжы з Беларуссю.
Першапачаткова меркавалася, што паветраную прастору перасек беспілотнік “Шахед”, які Расія выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны, аднак пазней літоўскія пагранічнікі ўстанавілі, што з Беларусі заляцеў “дрон, падобны на самаробны самалёт”.
Пазней Delfi са спасылкай на свае дадзеныя паведаміла, што БПЛА, які ўляцеў, з’яўляецца імітацыяй ударнага беспілотніка “Герань-2” або “Гербера”. Дрон можа выконваць розныя задачы, уключаючы разведку, назіранне, нанясенне ўдараў і адцягненне сродкаў супрацьпаветранай абароны, гаворыцца ў публікацыі.
Рэгіянальнае медыя “Флагшток” са спасылкай на мясцовых жыхароў паведаміла, што больш за 20 расійскіх беспілотных лятальных апаратаў заляцела ў Гомельскую вобласць з Украіны з вечара 9 ліпеня. Пяць БПЛА “вярнулася ва Украіну”, “астатнія, верагодна, упалі або былі збітыя на тэрыторыі Беларусі”.


- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025–2026 гадах на 19 чалавек было накладзена абмежаванне на наведванне гульнявых пляцовак — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні Літва надала статус уцекача 11 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваЖыхары Беларусі сталі менш наведваць кінатэатры і цыркі — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры кварталы 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 2,7 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча тры тыдні не фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

