У выніку аварыі ў Мінскім раёне загінула чатыры чалавекі, у тым ліку двое непаўналетніх

28 чэрвеня, Позірк. Чатыры чалавекі, у тым ліку двое непаўналетніх, загінула раніцай 28 чэрвеня ў выніку аўтамабільнай аварыі на магістралі М2 (Мінск — нацыянальны аэрапорт Мінск) каля вёскі Слабадшчына (Мінскі раён), паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, “Мэрсэдэс”, за стырном якога быў нецвярозы 25-гадовы кіроўца, каля 5:20 сутыкнуўся з аўтамабілем “Шкода”, што рухаўся ў тым жа кірунку.
Пасажыры “Шкоды” — дзве жанчыны і дзве дзяўчынкі, чые асобы высвятляюцца, не перажылі сутыкненне. Кіроўцу гэтага аўтамабіля спатрэбілася медыцынская дапамога.
Пра тое, у якім стане знаходзіцца кіроўца “Мэрсэдэса”, пакуль невядома.
Адзначаецца, што на месца здарэння выязджалі начальнік міліцыі Мінскай вобласці Андрэй Любімаў, а таксама кіраўнік галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Віктар Ротчанкаў.

- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая вясна была на 1,5 градуса цяплейшай за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЛета 2026 года на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца цяплей за норму з дэфіцытам ападкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства


