Ціханоўская падзякавала Мадрыду за падтрымку гуманітарнага фонду

20 чэрвеня, Позірк. Cловы падзякі за падтрымку Мадрыдам створанага ў 2024 годзе Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі палітвязняў Беларусі і іх сем’яў выказала беларускі дэмлідар Святлана Ціханоўская міністру замежных спраў, ЕС і міжнароднага супрацоўніцтва Іспаніі Хасэ Мануэлю Альбарэсу, паведамляецца на старонцы ў X.
Таксама адзначаецца, што на сустрэчы былі абмяркаваны “геапалітычная сітуацыя, новыя санкцыі ЕС, мірныя перамовы па Украіне і роля Беларусі ў іх”.
Паводле інфармацыі прэс-службы дэмлідара, якая наведвае Іспанію 19–20 чэрвеня, Ціханоўская сустрэлася таксама з былым генеральным сакратаром НАТО Хаўерам Саланам, які з 2010 года ачольвае Цэнтр глабальнай эканомікі і геапалітыкі, а таксама з дэмакратычным лідарам Венесуэлы Эдмунда Гансалесам.
Акрамя таго, палітык сустрэлася з прадстаўнікамі Камітэта па міжнародных справах парламента Іспаніі, прыняла ўдзел (у анлайн-рэжыме) у панэлі “Дэмакратычная ўстойлівасць у перыяд глабальных крызісаў” канферэнцыі, арганізаванай Каралеўскім інстытутам Элькана (вядучы іспанскі аналітычны цэнтр, які спецыялізуецца на міжнародных і стратэгічных пытаннях).
Палітык заклікала іспанскіх дэпутатаў садзейнічаць легалізацыі беларусаў, што засталіся ў краіне без дзейных дакументаў, узнімаць тэму вызвалення беларускіх палітвязняў на міжнародных пляцоўках, развіваць грамадскія сувязі паміж Іспаніяй і Беларуссю, падтрымліваць дэмсілы.
На канферэнцыі дэмлідар вылучыла тры істотныя, на яе думку, актуальныя пагрозы для дэмакратыі: беспакаранасць дыктатараў, дэзінфармацыю і стомленасць дэмакратычнага свету ў барацьбе за свае каштоўнасці.
“Дыктатараў аб’ядноўвае адсутнасць веры ў каштоўнасці. Яны вераць толькі ў сілу і ўласныя інтарэсы. І менавіта таму Еўропа павінна пастаянна нагадваць усім навокал, што яна робіць”, — заявіла Ціханоўская.
19 чэрвеня дэмлідар прыняла ўдзел у адкрыцці фатавыставы Вадзіма Заміроўскага “Твары свабоды: дэмакратычная Беларусь і Украіна ў барацьбе”. Экспазіцыю арганізаваў у Мадрыдзе беларускі хаб Imaguru. Мерапрыемства наведалі дыпламаты, палітыкі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.
Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў быў створаны ў 2024 годзе, першы ўнёсак у яго зрабіла Нарвегія. Фонд скіраваны на падтрымку сем’яў рэпрэсаваных і былых палітвязняў. Гаворка пра медыцынскую дапамогу і рэабілітацыю, матэрыяльную і псіхалагічную дапамогу вызваленым палітзняволеным і асобам, што зазналі палітычныя рэпрэсіі.
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў красавіку, чацвёртае — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал (удакладнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку знізіўся на 3,7%, з пачатку года — на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна, абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



