Бесперашкодны ўвоз і абарот беспілотнікаў — пагроза нацбяспецы Беларусі, сцвярджае дэпутат Ліс

17 чэрвеня, Позірк. Бесперашкодны ўвоз і абарот беспілотных лятучых апаратаў з’яўляецца “сур’ёзнай пагрозай нацыянальнай бяспецы” Беларусі, заявіў журналістам намеснік старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Андрэй Ліс.
17 чэрвеня ў ніжняй палаце парламента адбылося пасяджэнне працоўнай групы па законапраекце “Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці”. Гэты праект 30 красавіка ўнёс на разгляд Савет міністраў — у развіццё ўказа № 297 ад 25 верасня 2023 года “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятучых апаратаў”.
“Гэты ўказ прадугледжвае асаблівы парадак увозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, захоўвання, эксплуатацыі і абароту беспілотных лятучых апаратаў і авіямадэлей, — заявіў Ліс (на падставе відэазапісу ў тэлеграм-канале Палаты прадстаўнікоў). — Як мы бачым, цяпер гэтыя, здавалася б, бяскрыўдныя, мірныя такія прадметы — беспілотнікі, авіямадэлі — актыўна выкарыстоўваюцца ў тэатры ваенных дзеянняў, могуць выкарыстоўвацца для здзяйснення актаў тэрарызму і ў мэтах кантрабанды”.
“Таму быў распрацаваны гэты законапраект. Ім прадугледжваецца перш за ўсё адміністрацыйная адказнасць фізічных асоб за ўвоз, захоўванне, выраб, эксплуатацыю і абарот беспілотных лятучых апаратаў і авіямадэлей. За гэтыя дзеянні прадугледжаныя сур’ёзныя штрафныя санкцыі і магчымая канфіскацыя прадмета правапарушэння”, — дадаў ён.
Паводле слоў парламентарыя, калі дзеянні здзейсненыя паўторна на працягу года пасля прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, то, згодна з законапраектам, “настае ўжо крымінальная адказнасць — да 2 гадоў пазбаўлення волі”.
“Усе гэтыя новаўвядзенні скіраваныя на гарантаванне нацыянальнай бяспекі нашай краіны”, — сцвярджае Ліс.
Улады хочуць крыміналізаваць несанкцыянаванае выкарыстанне беспілотнікаў

- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

