З-за рамонту рух праз пункт пропуску Беняконі на мяжы з Літвой можа быць ускладнены — мытня

16 чэрвеня, Позірк. У беларускім пункце пропуску Беняконі (з літоўскага боку — Шальчынінкай) працягваецца рамонт дарожнага палатна, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, 16–20 чэрвеня там укладваюць асфальтабетоннае пакрыццё. Рамонтныя работы могуць адбіцца на “ўскладненні руху транспартных сродкаў, што рухаюцца праз гэты пункт пропуску”. У мытным камітэце заклікалі ўлічваць гэта “пры планаванні перасячэння беларуска-літоўскай мяжы”.
Паводле даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, на 14:00 выезду з Беларусі ў пункце Беняконі чакала 30 легкавых і 490 грузавых аўтамабіляў.
На мяжы Літвы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку — Лоша) і Цвярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка).

- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
