Былы выкладчык БНТУ, якога пераследавалі сілавікі, памёр у двары ўніверсітэта — СМІ

29 траўня, Позірк. Пра смерць былога выкладчыка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ) паведамілі 28 траўня тэлеграм-каналы, якія асвятляюць жыццё Мінска.
Адзначалася, што мужчына памёр пасля таго, як за ім ва ўніверсітэт, куды ён спрабаваў трапіць, прыйшлі супрацоўнікі МУС. На апублікаваных відэазапісах паказаныя кадры пагоні — сілавікі пераследвалі былога выкладчыка, каб затрымаць.
Аб гібелі педагога сведчаць фатаграфіі, на якіх цела накрыта прасцінай.
У тэлеграм-каналах паведамляецца, што выкладчыка маглі затрымліваць за дамаганне да студэнтаў.
Выданне “Наша Ніва” паведамляе, што смерць мужчыны пацверджаная супрацоўнікамі БНТУ. Паводле іх слоў, ён памёр ад сардэчнага прыступу.
Пасля падзей 2020 года супрацоўнікі сілавых ведамстваў практыкуюць брутальныя затрыманні з выкарыстаннем поўнай экіпіроўкі і спецсродкаў. Пры затрыманні паводле палітычных матываў нярэдка выломліваюцца дзверы па месцы жыхарства, ужываецца гвалт.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



