Лукашэнка назваў уласніка “Амкадора” вінаватым за “складанае становішча” на прадпрыемстве

21 красавіка, Позірк. Улады павінны “вырашаць пытанне не толькі ўласнасці, але і даўгоў” на машынабудаўнічым прадпрыемстве “Амкадор”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка падчас наведвання Віцебскай вобласці.
Паводле слоў спікера, якія прыводзіць яго прэс-служба, “прадпрыемства знаходзіцца ў складаным становішчы праз дзеянні ўласніка”.
Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, як вынікае з паведамлення, заявіў, што “развіццё лесанарыхтоўчай і дрэваапрацоўчай прамысловасці немагчымае без шматаперацыйнай тэхнікі айчыннай вытворчасці, якую выпускаюць у тым ліку на “Амкадоры”.
Форвардары “Амкадора” чыноўнік назваў “дастаткова надзейнымі машынамі, якія здольныя служыць восем гадоў”.
Пры прызначэнні Аляксандра Шчаковіча кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна Мінска 17 красавіка Лукашэнка заявіў, што ў бліжэйшы час “давядзецца вельмі моцна працаваць на “Амкадоры”. “З “Амкадорам” у нас вялікія праблемы. Таму трэба прыводзіць гэтае прадпрыемства ў прытомнасць. І ні ў якім разе нельга загубіць”, — сказаў ён, падкрэсліўшы, што гэта “вельмі перспектыўнае” як для Беларусі, так і для Расіі, прадпрыемства.
Пра тое, што шматгадовага кіраўніка “Амкадора” Аляксандра Шакуціна (знаходзіцца пад санкцыямі ЕС з 17 снежня 2020 года), якога называлі адным з набліжаных да Лукашэнкі бізнесменаў, адхілілі ад кіраўніцтва, беларускія незалежныя СМІ паведамілі на пачатку красавіка.
Тэхніка “Амкадор”, як і іншае сельгасабсталяванне, рэгулярна гарыць на аб’ектах аграпрамысловага комплексу.
Арганізацыя BelPol напрыканцы студзеня апублікавала расследаванне пра холдынг “Амкадор”, у структуры якога існуе унітарнае прадпрыемства “Завод СВТ”, якое займаецца, паводле інфармацыі расследавальнікаў, распрацоўкай узбраенняў.
Для ўладальніка холдынгу бізнэсмена Шакуціна гэта свайго роду “прагін перад Лукашэнкам, які зможа казыраць гэтымі распрацоўкамі перад Пуціным”, заявіў у каментарыі “Позірку” прадстаўнік BelPol Уладзімір Жыгар.
ААТ “Амкадор” — беларуская машынабудаўнічая кампанія. Займаецца вытворчасцю і рэалізацыяй спецыяльных машын для дарожна-будаўнічай, лагістычнай, торфаздабыўной, камунальнай, лясной, сельскагаспадарчай галін.
Асноўным уладальнікам з’яўляўся Шакуцін, ён жа ўзначальваў раду дырэктараў. Па стане на 2022 год у структуру холдынгу “Амкадор” уваходзіла 26 прадпрыемстваў, у тым ліку 17 заводаў у Беларусі і Расіі.
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


