Лукашэнка прапанаваў Пакістану пастаўляць прадукцыю ў Еўропу праз Беларусь

11 красавіка, Позірк. Пастаўляць прадукцыю ў Еўропу праз Беларусь прапанаваў Пакістану Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка ў Мінску падчас размовы з журналістамі пасля перагавораў з прэм’ер-міністрам гэтай краіны Шахбазам Шарыфам.
Прэс-служба беларускага палітыка адзначыла, што гэта могуць быць “рыс і мандарыны, фармацэўтычная і тэкстыльная прадукцыя, спартыўныя тавары, адзенне і абутак”.
“Мы таксама гатовыя супрацоўнічаць з Пакістанам у плане паставак вашай прадукцыі на еўрапейскі рынак. Прынамсі, еўрапейцы з задавальненнем купяць вашу прадукцыю. Яны ж санкцыі супраць вас не ўводзілі. Таму, калі ласка, скарыстайцеся Беларуссю, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, для таго, каб прасоўваць сваю прадукцыю на Захад“, — прапанаваў Лукашэнка.
У дачыненні да Беларусі дзейнічаюць санкцыі Еўрасаюза, уведзеныя за сістэматычныя парушэнні правоў чалавека, рэпрэсіі, інструменталізацыю нелегальнай міграцыі і падтрымку расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
У частцы транзітных паставак абмежаванні тычацца ў асноўным некаторай прадукцыі, якая пастаўляецца з краін ЕС.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь апусцілася з першага на трэцяе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКДБ скасоўвае пастанову аб выездзе грамадзян, якія знаходзяцца на прафулікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–5 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

