Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі распачнецца апоўдні

21 студзеня, Позірк. Датэрміновае галасаванне на сёмых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі пройдзе з 21 па 25 студзеня, паведамляе Цэнтрвыбаркам.
Час працы ўчастковых камісій — з 12:00 да 19:00.
У асноўны дзень галасавання, 26 студзеня, участкі будуць працаваць з 8.00 да 20.00.
5 жніўня 2020 года, у першы дзень датэрміновага галасавання на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах, яўка, як сцвярджаў ЦВК, склала 4,98% выбаршчыкаў (у спісы было ўключана 6.836.585 чалавек). Згодна з афіцыйнымі данымі, у Гомельскай вобласці ў той дзень прагаласавала 7,55% выбаршчыкаў, Віцебскай — 5%, у Мінску — 4,77%, Мінскай вобласці — 4,69%, Магілёўскай — 4,66%, Брэсцкай — 4,23%, Гродзенскай — 3,39%.
Выбары пяцігадовай даўніны адзначыліся самымі масавымі пратэстамі за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Узніклы пасля іх палітычны крызіс і шырокамаштабныя рэпрэсіі працягваюцца дагэтуль.
Цяперашняя прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
Акрамя Лукашэнкі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта зарэгістраваныя лідары трох праўладных партый — Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі), Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя Беларусі) і Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці). Яшчэ адзін кандыдат — былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая, якая пазіцыянуе сябе як “дэмакратычную альтэрнатыву”, аднак крытыкуе не Лукашэнку, а яго апанентаў, што знаходзяцца ў турме або за мяжой.
За выбарамі будуць назіраць у асноўным прадстаўнікі дружалюбных рэжыму Лукашэнкі міжнародных структур, а таксама лаяльных да яго беларускіх арганізацый і партый.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.


- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

