За мінулыя суткі ад агню ў Беларусі загінула тры чалавекі, траўмавана — 23

14 снежня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 13 снежня да 6:00 14 снежня) ад агню ў Беларусі загінула тры чалавекі, вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Па адным трагічным выпадку адбылося ў Брэсцкай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях.
У той жа час за суткі траўмы на пажарах атрымала 23 чалавекі: у Віцебскай вобласці — 17, Магілёўскай — 5, Гродзенскай — 1.
Увечары 13 снежня ў віцебскім гандлёвым цэнтры “Беларусь” адбыўся маштабны пажар, на тушэнне якога ратавальнікам спатрэбілася больш за чатыры гадзіны. Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 15 пацярпелых (шпіталізавана — 12), МНС — пра двух пацярпелых супрацоўніках.
З пачатку 2024 года ў Беларусі адбылося 5.902 пажары — на 7,5% больш, чым за той жа перыяд 2023-га (5.493). Загінула 511 чалавек (+7,8%, 474), траўмавана 587 (+15,6%, 508).

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


