Беларусь і Філіпіны дамовіліся аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў

28 кастрычніка, Позірк. “Першы раўнд палітычных кансультацый” на ўзроўні знешнепалітычных ведамстваў правялі 28 кастрычніка ў Маніле першы намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Сяргей Лукашэвіч і намеснік сакратара замежных спраў Філіпін Тэрэза Лазара.
Прэс-служба беларускага ведамства паведамляе, што бакі “абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковых адносін, падрабязна спыніліся на выпрацоўцы інстытуцыйных механізмаў узаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, дамовіліся максімальна садзейнічаць развіццю дагаворна-прававой базы”.
“Парафіраваны праект пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Філіпіны аб адмене візавых патрабаванняў для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў”, — заявілі ў МЗС.
Падкрэсліваецца, што падпісанне дакумента адбудзецца “падчас запланаваных да канца бягучага года двухбаковых кантактаў”.
Надзею на спрашчэнне візавага рэжыму з Філіпінамі выказаў амбасадар Беларусі ў гэтай краіне (па сумяшчальніцтве) і Інданезіі Раман Раманоўскі, уручаючы 14 траўня гэтага года даверчыя граматы філіпінскаму прэзідэнту Фердынанду Рамуальдэсу Маркасу-малодшаму.
Прадстаўнік Мінска на сустрэчы заявіў, што “спадзяецца на ўмацаванне канструктыўнага двухбаковага супрацоўніцтва Філіпін і Беларусі” ў розных сектарах. Сярод іншага ён згадаў гандаль, інвестыцыі, харчовую бяспеку, навуку і адукацыю, шматбаковае супрацоўніцтва ў рамках розных арганізацый.
На сайце філіпінскага прэзідэнта паведамляецца, што краіны падтрымліваюць двухбаковыя адносіны на працягу 28 гадоў — з 22 траўня 1996 года. Беларусь займае 83-е месца сярод гандлёвых партнёраў Філіпін, аб’ём узаемнага гандлю ў 2023 годзе склаў 10,1 млн долараў.
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 12 чэрвеня 2023 года прэзідэнта Філіпін з Днём незалежнасці, выказаў упэўненасць у тым, што краіны будуць падтрымліваць “пазітыўную тэндэнцыю ў далейшым умацаванні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах прамысловай кааперацыі, машынабудавання, электратранспарту, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, навукі і адукацыі, а таксама ў актывізацыі дзелавога партнёрства”.
У віншаванні сёлета Лукашэнка прапанаваў Маркасу-малодшаму”наведаць Беларусь у зручны час”.

- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства