У Польшчы недалёка ад мяжы з Беларуссю прызямліўся паветраны шар з кантрабанднымі цыгарэтамі

17 кастрычніка, Позірк. У горадзе Сакаляны Падляскага ваяводства (Польшча) недалёка ад мяжы з Беларуссю прызямліўся паветраны шар з прымацаванай да яго ўпакоўкай цыгарэт без акцызных марак, паведамляе Radio Zet.
Паветраны шар пераносіў 1.200 пачкаў цыгарэт, гаворыцца ў публікацыі. На месца інцыдэнту была выкліканая паліцыя.
Адзначаецца, што ў пачатку кастрычніка і ў верасні падобныя шары знаходзілі на тэрыторыі Падляскага ваяводства.
У сакавіку Памежная ахова Польшчы паведаміла пра спробы кантрабанды беларускіх цыгарэт з дапамогай паветраных шароў.
З Беларусі ў Літву з пачатку года заляцела больш за 600 паветраных шароў (метэазондаў) з кантрабанднымі цыгарэтамі, паведаміў агенцтву BNS прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Гедрус Мішуціс.
Паводле яго слоў, памежнікамі было перахоплена больш за 70 шароў (каля 11,6%).
“Гэта не азначае, што ўсе неперахопленыя паветраныя шары дастаюцца кантрабандыстам. <…> Некаторыя з іх выбухаюць, падаюць”, — сказаў ён.
30 верасня паведамлялася, што САДМ ініцыюе папраўкі ў заканадаўства, каб атрымаць права ўжываць агнястрэльную зброю супраць невядомых аб’ектаў, якія залятаюць на тэрыторыю краіны па паветры.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак прадпрыемстваў за год паменшыўся на 6,7% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале аб’ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў скараціўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі да 11,25% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка

