Заявы Туска аб прыпыненні права на прытулак не тычацца беларусаў, лічыць дыпламат

15 кастрычніка, Позірк. Заявы прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска, якія тычацца магчымага абмежавання права на прытулак замежным грамадзянам, звязаны з успрыманнем у польскім грамадстве “праблем з мігрантамі”, заявіў падчас анлайн-сустрэчы “Вольнага Беларускага універсітэту” 15 кастрычніка дыпламат, былы амбасадар Польшчы у Беларусі (1998–2002) Марыюш Машкевіч.
“Палітыкі павінны казаць тое, што хочуць пачуць людзі”, — сказаў ён, адказваючы на пытанне “Позірку“.
Таксама Машкевіч звязаў заявы кіраўніка польскага ўрада з тым, што партыя “Грамадзянская платформа”, якую ўзначальвае Туск, з пачатку міграцыйнага крызісу крытыкавала дзеянні польскіх памежнікаў, якія “выконвалі свой канстытуцыйны абавязак па ахове краіны”.
У той жа час дыпламат выказаў меркаванне, што кіраўнік урада у сваіх заявах меў на ўвазе грамадзян не Беларусі ці Украіны, а “мігрантаў з трэціх краін”.
Туск паведаміў аб прыняцці міграцыйнай стратэгіі, падрабязнасці не прыводзяцца

- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
