За “шпіянаж” асуджаны чарговы замежнік — “Вясна”

27 жніўня, Позірк. Брэсцкі абласны суд разгледзеў у закрытым рэжыме крымінальную справу Дзмітрыя Шлетгаўэра, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Мужчыну абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 358 (шпіянаж) Крымінальнага кодэкса. Прысуд праваабаронцам невядомы.
Адзначаецца, што працэс прайшоў некалькі месяцаў таму, на сайце Вярхоўнага суда насуперак звычайнай практыцы пра яго не паведамлялася.
30 жніўня Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу на прысуд.
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што паводле артыкула аб “шпіянажы” ў Беларусі “могуць судзіць толькі замежных грамадзян або асоб без грамадзянства”.
Паводле даных “Вясны”, з 2020 года за “шпіянаж” па палітычна матываваных справах у Беларусі асуджаныя тры чалавекі: грамадзянін Польшчы Томаш Бероза (прысуд — 14 гадоў пазбаўлення волі), грамадзяне Украіны Андрэя Шмай (прысуд невядомы) і Наталля Захаранка (9 гадоў).
28 чэрвеня Захаранка была перададзеная Кіеву ў рамках абмену зняволенымі.
У 2022–2023 гадах контрвыведка Камітэта дзяржбяспекі затрымала 16 замежнікаў, заявіў старшыня КДБ Іван Церцель 20 лютага на пашыранай нарадзе Аляксандра Лукашэнкі з кіруючым складам сілавых органаў.
24 чэрвеня Мінскі абласны суд (суддзя Алег Лапека) вынес смяротны прыгавор грамадзяніну Германіі Рыка Крыгеру. Немец быў прызнаны вінаватым паводле ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім), ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), арт. 3581 (агентурная дзейнасць) і арт. 133 (найміцтва) Крымінальнага кодэкса.
Пазней быў памілаваны Лукашэнкам і перададзены нямецкаму боку ў рамках абмену зняволенымі паміж РФ і ЗША.
У справаздачы праваабарончага цэнтра “Вясна” 1 ліпеня паведамлялася, што ў зняволенні па “палітычных” прысудах у Беларусі знаходзяцца грамадзяне Украіны, Польшчы, Расіі, Латвіі, Казахстана і Узбекістана, усяго 25 чалавек, але ў рэчаіснасці іх можа быць значна больш.


- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС з пачатку 2026 года перавысіла 13 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–15 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства

