У EffectiveSoft зніжаюць заробкі для бэнчу — і ў Мінску, і ў Гданьску. Даведаліся чаму

EffectiveSoft звольніла больш за 20 чалавек у мінскім і польскім офісах. Акрамя таго, ад лістапада супрацоўнікам без камерцыйных праектаў (альбо з унутранымі праектамі, альбо на бэнчы) зрэзалі стаўку са 100% да 80%. Пра гэта dev.by расказаў адзін з супрацоўнікаў кампаніі.

Топ-менеджмент EffectiveSoft патлумачыў камандзе, што такія рашэнні выкліканыя «бягучай сітуацыяй».

19 каментарыяў

EffectiveSoft распрацоўвае праграмнае забеспячэнне для розных галін прамысловасці, уключна з фінтэхам і медыцынай. Паводле слоў суразмоўцы, у кампаніі цяпер працуе каля 350 чалавек, большасць у мінскім офісе. Прыкладна 80-100 чалавек — у польскім офісе (быў адкрыты ў Гданьску летась), яшчэ каля 20 чалавек — у Грузіі.

— Пра зніжэнне стаўкі ад 1 лістапада і звальненне нам паведамілі ў лісце, які разаслалі ўсёй камандзе. У ім гаварылася, што «да прыняцця няпростых рашэнняў падштурхоўвае бягучая рынкавая сітуацыя».

Колькім спецыялістам зрэзалі стаўку, я дакладна не ведаю. У лісце сцвярджаецца, што апошнімі месяцамі кіраўніцтва зрабіла ўсё магчымае для прыцягнення супрацоўнікаў да камерцыйных праектаў. Але, паводле маёй інфармацыі, у кастрычніку на бэнчы знаходзілася больш за 60% спецыялістаў. Пры гэтым пасля лютаўскіх падзей кампанія наняла каля 50-80 чалавек, — расказаў супрацоўнік EffectiveSoft.

Стаўку абяцалі падняць да 100% «толькі пасля павелічэння грашовага патоку». Пазней супрацоўнікам EffectiveSoft паведамілі, што пад звальненне трапілі 22 чалавекі, у асноўным джавісты.

— Што будзе далей, пакуль невядома. Некаторыя супрацоўнікі самі сыходзяць. Напрыклад, з майго аддзела — 1-2 чалавекі на месяц. Я таксама шукаю новую працу. Не ўпэўнены, што падымуць заробак, плюс нявызначанасць і жаданне пераехаць. Разглядаю Польшчу, там шмат вакансій.

EffectiveSoft: «Вернем поўную аплату, як толькі попыт на ІТ-паслугі стабілізуецца»

Мы звярнуліся па каментары ў EffectiveSoft. У кампаніі пацвердзілі звальненні супрацоўнікаў і скарачэнне стаўкі. Вярнуцца да ранейшых умоў налічэння заробку плануюць у 2023 годзе. 

— Як і ўся ІТ-індустрыя ў Беларусі, сёлета мы сутыкнуліся з уплывам вонкавых падзей на запатрабаванасць ІТ-паслуг як на глабальным рынку, так і ў нашым рэгіёне. 

Гэта адбілася на магчымасці запуску новых праектаў. Таму кампанія была вымушаная скараціць частку персаналу і знізіць аплату за гадзіны знаходжання на бэнчы ў чацвёртым квартале 2022 года.

Звальненні і зніжэнне заработнай платы закранулі розныя офісы кампаніі, але толькі супрацоўнікаў, якія не былі задзейнічаныя на праектах на працягу апошніх месяцаў. Зніжэнне заработнай платы таксама тычыцца толькі гадзін бэнчу, адпрацаваныя гадзіны аплачваюцца паводле поўнай стаўкі.

Разлічваем вярнуцца да поўнай аплаты працы супрацоўнікаў, якія знаходзяцца на бэнчы, у 2023 годзе, як толькі попыт на ІТ-паслугі стабілізуецца і кампанія маштабуе сваю дзейнасць у галіне маркетынгу і продажаў у ЗША і Еўропе. Таксама кампанія плануе адкрыць дадатковыя офісы ў Еўропе і новыя офісы ў Лацінскай Амерыцы.

Амаль усе кліенты працягваюць з намі супрацоўнічаць і нават пашыраюць свой бізнэс. Таму кампанія не зніжае тэмпаў росту і развіцця ў параўнанні з мінулым годам.


Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, за дзесяць месяцаў з ІТ-кампаній было звольнена больш за 25 тысяч спецыялістаў — амаль у два разы больш, чым за такі ж перыяд 2021 года. Ад пачатку года ІТ-сектар скараціўся на 14,3 тысячы чалавек.

Пра замарозку або скарачэнне заробкаў, а таксама звальненні расказвалі супрацоўнікі ISsoft, EPAM, Itransition, Viber, Playrix, Playgendary, WannaPlay, Belka, Eon Games, Awem Games.

Усе чакаюць рэцэсію — ці прыйдзе яна? Удзельнікі ІТ-рынку тлумачаць, да чаго рыхтавацца
Па тэме
Усе чакаюць рэцэсію — ці прыйдзе яна? Удзельнікі ІТ-рынку тлумачаць, да чаго рыхтавацца
Viber скарачае ва ўсіх офісах. У Мінску таксама
Па тэме
Viber скарачае ва ўсіх офісах. У Мінску таксама
У Coherent Solutions (ISsoft) на паўгода замарозілі заробкі. Для ўсіх краін
Па тэме
У Coherent Solutions (ISsoft) на паўгода замарозілі заробкі. Для ўсіх краін
На што скардзяцца айцішнікі з EPAM, Itransition і ўвогуле вялікага аўтсорсу
Па тэме
На што скардзяцца айцішнікі з EPAM, Itransition і ўвогуле вялікага аўтсорсу
Закрываюць два офісы ў Мінску з чатырох? Што адбываецца ў iTechArt
Па тэме
Закрываюць два офісы ў Мінску з чатырох? Што адбываецца ў iTechArt

Читать на dev.by