Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Яшчэ адзін вядомы распрацоўшчык гульняў закрывае мінскі офіс. Але застаецца ў Беларусі

Геймдэў-студыя Awem Games скарачае каманду. Пра гэта dev.by расказалі супрацоўнікі, якіх апавясцілі аб звальненні. Паводле іх слоў, кіраўніцтва спасылаецца на крызіс, мінскі офіс плануюць закрыць. 

9 каментарыяў

Геймдэў-студыя Awem Games скарачае каманду. Пра гэта dev.by расказалі супрацоўнікі, якіх апавясцілі аб звальненні. Паводле іх слоў, кіраўніцтва спасылаецца на крызіс, мінскі офіс плануюць закрыць. 

У Беларусі працавалі больш як 120 чалавек (даныя з профілю кампаніі на dev.by). Паводле слоў аднаго з супрацоўнікаў, пад звальненне трапілі калегі з магілёўскага і мінскага офісаў (у студыі ёсць яшчэ кіпрскі офіс), у тым ліку тыя, што працуюць аддалена.

— Звальняюць па пагадненні бакоў. Прычына — крызіс, які ўдарыў мацней і хутчэй, чым чакалася, трэба скарачаць выдаткі. За месяц прыдумалі новую сістэму ацэнкі супрацоўнікаў, правялі непразрысты, на мой погляд, працэс ацэнкі і проста паставілі перад фактам, — расказаў супрацоўнік Awem Games.

Паводле слоў іншага супрацоўніка, «ніякіх перадумоў для звальненняў не было. Усё адбылося вельмі імкліва, і, здаецца, стала для ўсіх шокам».

Большасці працаўнікоў (якіх вырашылі звольніць) кампанія дала магчымасць дапрацаваць да канца кастрычніка і за гэты час пашукаць новую працу. Колькі ўсяго чалавек будзе звольнена — невядома.

«Але ведаю дакладна, што мінскі офіс будуць закрываць. Пра гэта нам паведамілі яшчэ да пачатку працэсу ацэнкі супрацоўнікаў паводле новай сістэмы», — расказаў супрацоўнік кампаніі.

Awem Games: «Офіс у Мінску закрываем, юрыдычную асобу ў РБ — не»

Мы звярнуліся па каментары ў Awem Games.

Дырэктар ТАА «ЭйДжы Прадакшн» (Awem Games) Антон Філімонаў пацвердзіў закрыццё мінскага офіса.

— У AG Production адбываюцца звычайныя працоўныя працэсы. Улетку мы паменшылі офісныя плошчы ў Мінску напалову, але ўбачылі, што эфектыўнасць не вырасла (большая частка мінскіх супрацоўнікаў усё роўна працавала ў remote, утылізацыя офіса была нізкая). Цяпер прынялі рашэнне закрыць мінскі офіс цалкам. Пры гэтым нашая юрыдычная асоба і офіс застаецца ў Беларусі — у Магілёве. Супрацоўнікі, якія працавалі з мінскага офіса, будуць пераведзеныя на remote. Прайшла звычайная паэтапная аптымізацыя офісных плошчаў.

Звальненні кампанія звязвае з планавай працэдурай ацэнкі супрацоўнікаў, а не з уплывам крызісу. Кажа, што іх колькасць — у межах нормы:

— Летась мы сфармулявалі каштоўнасці, а сёлета дапрацавалі іх і стартавалі па іх асэсмент. Мэтазгоднасць, план і статусы асэсменту транслююцца супрацоўнікам на ўсіх стадыях. У кампаніі праходзяць фідбэк-сесіі, дзе і мы, і кожны супрацоўнік дзелімся зваротнай сувяззю, сінхранізуемся па тым, што адбываецца ў кампаніі, падсвятляем зоны росту і вызначаемся з далейшымі крокамі развіцця.

Колькасць звольненых не перавышае паказчыкаў мінулага года пасля правядзення асэсменту.

Awem працягвае працаваць над прадуктамі, пабудовай культуры і далейшым ростам. Мы развіваем наш хіт Cradle Of Empires, таксама працуем над запускам у сусветны рэліз новай гульні, узмацняем маркетынг і наймаем новых супрацоўнікаў. Цяпер на сайце адкрыта каля 20 вакансій.


Апошнімі месяцамі навіны пра скарачэнні ў геймдэве сталі рэгулярнымі: PlayrixPlaygendaryWannaPlayBelka.

Awem Games — геймдэў-кампанія родам з Магілёва (заснавана ў 2002 годзе), распрацоўвае гульні «тры-ў-шэраг». Сёння ключавы прадукт кампаніі — Cradle Of Empires (казуальная гульня, у якой карыстальнік павінны збіраць скарбы). Галаўны офіс кампаніі знаходзіцца на Кіпры. За мінулы год, паводле даных аналітычнай платформы Sensor Tower, выручка Awem Games перавысіла 11 мільёнаў долараў.

Миллион в месяц на игре «три-в-ряд». Как выходила из кризиса  Awem Games
Миллион в месяц на игре «три-в-ряд». Как выходила из кризиса Awem Games
По теме
Миллион в месяц на игре «три-в-ряд». Как выходила из кризиса Awem Games
«Перадумалі закрывацца ў Беларусі». Як маюцца мабільныя распрацоўшчыкі
«Перадумалі закрывацца ў Беларусі». Як маюцца мабільныя распрацоўшчыкі
Па тэме
«Перадумалі закрывацца ў Беларусі». Як маюцца мабільныя распрацоўшчыкі
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі Расіі і Літве
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Па тэме
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Яшчэ ў адной кампаніі праблемы. Але каманда згадзілася папрацаваць без грошай
Яшчэ ў адной кампаніі праблемы. Але каманда згадзілася папрацаваць без грошай
Па тэме
Яшчэ ў адной кампаніі праблемы. Але каманда згадзілася папрацаваць без грошай

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-1

данные обычные рабочие процессы в каждую компанию РБ, а стати что там с ценами на разработку ПО, надеюсь не растут?

6

ценам запрещено расти. если государственная проверка установит, что необосновано цены на разработку ПО вырасли, то ответственным лицам мало не покажется. будут признательные показания на камеру давать

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
4

будут признательные показания на камеру давать

В маске с усами :)

4

о! а вот и "ценности" с "корпоративной культурой" подтянулись! ) капитализм, счастье, ... как там дальше?

4

это все потому, что в профсоюзе не состояли. профсоюз бы отстоял права работников, защитил от необоснованного увольнения и произвола работодателя

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-1

хорошая идея, запретить увольнять или увеличивать штат работников

Аллах  Математик
Аллах Математик Рэппер в Perfect Hip-Hop
3

За месяц придумали новую систему оценки сотрудников, провели непрозрачный, на мой взгляд, процесс оценки и просто поставили перед фактом

Вот она, дружеская атмосфера !

— В прошлом году мы сформулировали ценности, а в этом году доработали их и стартовали по ним ассессмент.

Себе в голове доработали, но ожидания по повестке до персонала довести забыли, как обычно. 🥔 Вот и повод удобненький всех почикать.

Летом мы уменьшили офисные площади в Минске наполовину, но увидели, что эффективность не выросла (большая часть минских сотрудников все равно работала в remote, утилизация офиса была низкая).

Где связь между cost reduction и мотивацией персонала посещать офис, особенно в условиях когда нищая компания избавляется от дорогой аренды в пользу дешевой?
Чтобы человек в офис пришел, ему нужно подстелить соломку в виде бесплатной качественной еды, игорей всяких и веселья. Ашан Геймз сделал наоборот и думает, что все правильно.

Увольняют по соглашению сторон.
Вот она, забота о сотрудниках! Никакого serverance package, никакой liability за то что ваш маркетинг не может расширять юзербазу. 3-6 зарплат и тогда можно остаться друзьями. В остальном, обычная фермерская шарага, которая вышла в тираж из-за высокой маржи. А при первых фин проблемах — рухнуло всё, потому что долгосрочным экономическим планированием никто не занимался, потому что не обучен.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
3

особенно в условиях когда нищая компания избавляется от дорогой аренды в пользу дешевой?

Очередной специалист по финансам? :)

Аллах  Математик
Аллах Математик Рэппер в Perfect Hip-Hop
1

Я сформулировал ценности, минуту назад их доработал. Провел твой ассесмент, поздравляю мы тебя отпускаем для достижения более амбициозных карьерных оппортьюнитей.

Не забудь обновить Линкдин, что больше ты не с нами =)