Дапамажыце dev.by 🤍

Рэдакцыйная палітыка

Наша місія

dev.by імкнецца аператыўна даваць прафесійнай супольнасці карысную, падрабязную, якасную і збалансаваную інфармацыю пра тое, што адбываецца ў сферы інфармацыйных тэхналогій у Беларусі.

Канфлікт інтарэсаў

Рэдакцыя dev.by дзейнічае ў інтарэсах чытачоў і індустрыі ў цэлым. Мы не абслугоўваем карпаратыўных інтарэсаў кампаній. Для гэтага існуюць іншыя падраздзяленні — рэклама, партнёрскія матэрыялы, «Праца», блогі кампаній.

Штатным і пазаштатным аўтарам, рэдактарам dev.by забараняецца рэкамендаваць у сваіх публікацыях камерцыйныя тавары. Недапушчальна, каб супрацоўнікі рэдакцыі атрымлівалі асабістую выгаду ад іншых арганізацый або інтэрв’юяваных імі людзей.

Дзейнасць аўтараў за межамі dev.by не павінна кідаць цень на імідж выдання, кампраметаваць аб’ектыўнасць нашай журналістыкі.

Дакладнасць

Мы імкнёмся адлюстроўваць падзеі ў сферы ІТ такімі, якімі яны ёсць насамрэч. Мы старанна правяраем выкладзеныя ў нашых матэрыялах факты.

Мы не спрашчаем комплексныя праблемы і з’явы, а наадварот стараемся расказаць пра іх з улікам усіх нюансаў і дэталяў.

Бесстароннасць

Нашы аўтары імкнуцца быць бесстароннімі і сумленнымі ў дачыненні да людзей і падзей, якім прысвечаныя нашы публікацыі.

У канфліктнай сітуацыі мы заўсёды даём магчымасць для выказвання альтэрнатыўнага меркавання.

Візіраванне

Мы можам паводле папярэдняй дамоўленасці абмяркоўваць з героямі матэрыялаў (спікерамі) іх простую мову або фрагменты гутаркі, запісаныя на дыктафон журналістамі, каб спраўдзіць факты і/або ўдакладніць дэталі. 

Мы не ўзгадняем матэрыялы і не выдаляем на патрабаванне выказванні герояў (спікераў), калі яны фактычна дакладныя і маюць інфармацыйную каштоўнасць для матэрыялу.

Памылкі

Мы выпраўляем значныя памылкі выразна і ясна, паказваючы на тое, якая менавіта інфармацыя была пададзеная няправільна.

Аўтарам

Мы пакідаем за сабой права рэдагаваць дадзеныя для публікацыі аўтарскія матэрыялы такім чынам, каб выкладзеныя ў іх факты і думкі не былі скажоныя.

Што такое партнёрскі матэрыял?

Партнёрскі матэрыял — гэта гісторыя, расказаная рэдакцыяй сумесна з рэкламадаўцам (партнёрам) такім чынам, што яна аднолькава цікавая і карысная і аўдыторыі, і заказчыку. Партнёр ініцыюе тэму, аплачвае працу рэдакцыі па стварэнні матэрыялу і размяшчэнне яго на сайце.

Падрабязней пра партнёрскія матэрыялы