У мінскім Playrix звальненні. Кампанія: часам звальняем «па выніках працы»
Некалькі экс-супрацоўнікаў геймдэў-кампаніі Playrix расказалі dev.by пра звальненні ў мінскім офісе вясной-летам 2022-га. Суразмоўцы звольніліся або былі звольненыя апошнім часам.
Кампанія паведаміла, што «часам вымушаная расставацца з асобнымі супрацоўнікамі па выніках працы», але пра скарачэнні або закрыццё офіса гаворкі няма.
Інфармацыю пра звальненні dev.by пацвердзілі чацвёра былых супрацоўнікаў мінскага офіса Playrix.
— Скарачэнні пачаліся дзесьці пры канцы мая — у чэрвені. Наколькі ведаю, першапачаткова «паадсявалі» джунаў, потым трохі «прайшліся» па мідлах. Моцных спецаў не чапалі. Хаця цяпер сітуацыя магла змяніцца, — кажа былы супрацоўнік Playrix.
Дакладную колькасць звольненых ён назваць не змог:
— Не магу сказаць у працэнтах або лічбах, але, здаецца, вельмі шмат. Пасля майго сыходу (а сышоў я сам, бо не захацеў працаваць з такім падыходам) праз кожныя пару дзён у LinkedIn з’яўляліся былыя супрацоўнікі офіса са статусам «Open to work».
У LinkedIn мы выявілі больш за 10 айцішнікаў, якія пайшлі з мінскага офіса Playrix на працягу вясны і лета. Як мінімум 5 з іх — адразу па выпрабавальным тэрміне.
Па словах айцішніка, маштабныя скарачэнні маглі закрануць увесь Playrix, а не толькі мінскі офіс.
«Шчыльнасць талентаў»
Іншы былы супрацоўнік Playrix расказвае, што многія звальненні адбываліся ў рамках праграмы «шчыльнасць талентаў»:
— Пасля пачатку вайны кампанія ўсяляк дапамагала супрацоўнікам. Тут прэтэнзій нуль. Аднак праз некалькі месяцаў у офісе запусцілі працэс, які яны называюць адпаведнасцю «шчыльнасці талентаў». Нібыта ў кампаніі працуюць толькі найлепшыя людзі індустрыі, і калі ты не адпавядаеш чаканням (часцяком відавочна завышаных), цябе пераводзяць на іншы праект або ў «дружалюбную» студыю (тыпу Vizor Games). Калі нідзе не патрэбны спецыяліст твайго профілю — цябе выстаўляюць на вуліцу. Пры гэтым менеджарам рассылалі дакумент, у якім апісвалася, «як зрабіць так, каб не выплачваць супрацоўніку (або выплачваць мінімальна) грошы за скасаванне кантракта». Казалі, што «шчыльнасцю талентаў» кампанія кіравалася заўжды, але насамрэч такога не было раней — прынамсі не ў такіх маштабах.
Яшчэ адна крыніца dev.by пацвердзіла інфармацыю пра звальненні ў рамках «шчыльнасці талентаў» — яго самога звольнілі такім парадкам:
— Звольнілі праз неадпаведнасць «шчыльнасці талентаў». Якія патрабаванні да талентаў — ніхто не ведае. Так звольнілі чалавек дзесяць за пару тыдняў, але ва ўсёй кампаніі іх было дакладна больш. У мінскім офісе звольнілі многіх. Там цяпер пуста — засталося чалавек 10 (раней у офіс хадзіла чалавек 40). (Гэта візуальная ацэнка суразмоўцы, кампанія не паведамляе пра колькасць звольненых. — Заўв.)
Паводле слоў былых супрацоўнікаў, апошнімі месяцамі ў мінскім офісе не прапаноўвалі кантрактаў пачаткоўцам па выпрабавальным тэрміне:
— З сямі пачаткоўцаў выпрабавальны тэрмін не закрыў ніхто.
Адзін супрацоўнік мінскага офіса Playrix паведаміў, што «сур’ёзных скарачэнняў не заўважыў» і «ў кампаніі ўсё як мае быць з прыбыткам». На яго праекце было толькі адно звальненне за апошні час — «па выніках працы»:
— Развіталіся на добрай ноце.
Playrix: Гаворка пра скарачэнні або закрыццё офіса не ідзе
У прэс-службе Playrix сітуацыю пракаментавалі так:
«У Playrix мы заўжды імкнуліся працаваць з наймацнейшымі прафесіяналамі ў індустрыі. Часам мы вымушаныя расставацца з асобнымі супрацоўнікамі па выніках працы, але гаворка пра скарачэнні або закрыццё офіса не ідзе».
Playrix — далёка не адзіная кампанія са сферы мабільнага геймдэву, з якой апошнім часам прыходзяць паведамленні пра сур’ёзныя скарачэнні штату. На пачатку лета стала вядома пра звальненні ў WannaPlay і Playgendary. Ізраільскія СМІ пісалі пра планы Playtika скараціць 250 чалавек.
Пра звальненні ў вашай кампаніі вы можаце паведаміць у наш тэлеграм-бот. Гэта ананімна.
Собрали для вас курсы, которые помогут освоить с нуля геймдев и геймдизайн, а также систематизировать свои знания и прокачать навыки начинающим гейм дизайнерам и разработчикам игр. Игровая индустрия — одно из самых динамично развивающихся направлений ИТ-сферы. Работа в геймдеве доступна и новичкам, и тем, кто не обладает глубокими техническими знаниями.
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
@dzikpic, канал для айцішнікаў у Польшчы, расказаў гісторыю Аляксандра. Перад тым, як патрапіць у польскую кампанію, ён два месяцы дастаўляў ежу ў Glovo. Як гэта — ездзіць на ровары па 10-12 гадзін на дзень і чаму манікюршчыца зарабляе больш за распрацоўшчыка.
Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
@dzikpic, канал для ІТ-экспатаў у Польшчы, расказвае гісторыю беларускага айцішніка, які купіў дом у Гданьску, з каментарамі эксперта. Абмеркаваць гісторыю можна ў чаце.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Вообщем неправильный череп и плотность у вас, идите к Энди там много вакансий
Увольнений нет. Это просто отрицательный набор.