Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)

@dzikpic, канал для айцішнікаў у Польшчы, расказаў гісторыю Аляксандра. Перад тым, як патрапіць у польскую кампанію, ён два месяцы дастаўляў ежу ў Glovo. Як гэта — ездзіць на ровары па 10-12 гадзін на дзень і чаму манікюршчыца зарабляе больш за распрацоўшчыка.

15 каментарыяў
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)

@dzikpic, канал для айцішнікаў у Польшчы, расказаў гісторыю Аляксандра. Перад тым, як патрапіць у польскую кампанію, ён два месяцы дастаўляў ежу ў Glovo. Як гэта — ездзіць на ровары па 10-12 гадзін на дзень і чаму манікюршчыца зарабляе больш за распрацоўшчыка.

З фельчара ў PHP-распрацоўшчыкі

Аляксандр вырашыў «увайсці ў айці» пасля падзей жніўня 2020 года. Тады ён вырашыў самастойна перакваліфікавацца з фельчара хуткай дапамогі ў PHP-распрацоўшчыкі.

«Працу ў Мінску знайшоў досыць хутка. На першай займаўся распрацоўкай back-end для невялікіх сайтаў. Прапрацаваў год, быў вельмі задаволены і заробкам, і жыццём. Праз паўгода плацілі ў раёне 2400$, але вашаваў з дзікімі авертаймамі і з 4 выходнымі на месяц».

Аднак Аляксандр разам са сваёй дзяўчынай вырашыў з’ехаць у Польшчу. Улетку 2021 года разам з дзяўчынай ён атрымаў гуманітарныя візы і адправіўся ў Гданьск.

«Я быў упэўнены, што неўзабаве знайду там працу. Паехалі з зусім невялікімі накапленнямі — каля 6000$, якія атрымалі ад продажу аўто. Па выніку, як кажуць, „сардэчна запрашаем у рэальнае жыццё“. Ледзь знялі кватэру! Пашанцавала, што ў дзяўчыны былі знаёмыя, якія нам дапамаглі». 

«Не задавальняла, што не ведаю польскай»

Пошук працы ў Гданьску выйшаў «хлопотным дельцем»: Аляксандр адпраўляў каля 10-15 рэзюмэ на дзень. Шукаў працу на асноўных рэсурсах: praca.pl, justJoinIT, LinkedIn і г. д.

«У выніку было толькі два сумоўі за месяц. Працадаўцаў не задавальняла, што я не размаўляю па-польску. Праз месяц грошы пачалі скончвацца, бо большую частку з’ела аплата кватэры і заклад», — расказвае ён.

Неўзабаве ў Аляксандра скончыліся грошы, і ён вырашыў працаваць роварным кур’ерам у службе дастаўкі Glovo.

«Уладкавацца туды вельмі проста. Рэгіструешся ў дадатку, праходзіш кароткі тэст, прыязджаеш за спецыяльнай торбай да партнёра, у якога ёсць кантракт з Glovo — і ўсё, можна браць заказы». 

«Часам хацелася здацца і вярнуцца ў Мінск»

Працы было шмат: даводзілася ездзіць па 12 гадзін на дзень, а чыстымі за змену выходзіла каля 100-130 злотых. Пасля працы: лекцыі польскай мовы і рассыланне рэзюмэ. Псіхалагічны стан Аляксандра тым часам вымушаў жадаць лепшага. 

«Ужо праз месяц хацеў здацца і з’ехаць у Мінск назад, але дзяўчына моцна падтрымлівала. Узяла на сябе амаль усе выдаткі, я аплачваў толькі камуналку і ежу. Я быў у дэпрэсіі і поўнай прыгнечанасці, але ў галаве разумеў, што гэта часова, і рабіў усё, што мог, каб знайсці працу ў ІТ, таму быў упэўнены, што неўзабаве ўсё скончыцца. Так працягвалася 2 месяцы. Але дзякуючы гэтай працы я падцягнуў польскую, што дапамагло атрымаць працу як middle PHP Laravel распрацоўшчык». 

Заробак прапанавалі ў 4000 злотых, але офер Аляксандр прыняў без роздумаў. Цяпер зарабляе 5900 злотых, але праз інфляцыю рэальных грошай стала менш.

«Я быў здзіўлены, што людзі, якія аказваюць паслугі ў Польшчы, могуць жыць гэтак жа сама, як айцішнікі. Мая дзяўчына зарабляе каля 9 тысяч злотых. Дый у цэлым айці тут не ўспрымаецца так, як у РБ». 

Хочам паехаць далей на Захад

У будучыні Аляксандр плануе змяніць працу на штосьці «больш аплачвальнае». Ужо зараз яму часта прыходзяць прапановы ад польскіх кампаній.

«Мы хочам паехаць далей на Захад. Усё ж Польшча — гэта палепшаная Беларусь, але не тая самая Еўропа. Нашая мэта — назапасіць добрую падушку бяспекі і вырашыць пытанне з легалізацыяй».

Як айцішнікі-джуны шукалі працу ў Беларусі і Польшчы ў 2022. 5 гісторый
Як айцішнікі-джуны шукалі працу ў Беларусі і Польшчы ў 2022. 5 гісторый
Па тэме
Як айцішнікі-джуны шукалі працу ў Беларусі і Польшчы ў 2022. 5 гісторый
9 сайтов с вакансиями в Польше: где айтишникам искать работу и сверять зарплату
9 сайтов с вакансиями в Польше: где айтишникам искать работу и сверять зарплату
По теме
9 сайтов с вакансиями в Польше: где айтишникам искать работу и сверять зарплату
Чытайце таксама

Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
@dzikpic, канал для ІТ-экспатаў у Польшчы, расказвае гісторыю беларускага айцішніка, які купіў дом у Гданьску, з каментарамі эксперта. Абмеркаваць гісторыю можна ў чаце.
12 каментарыяў
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
22 каментарыя
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
У DEIP праз абвал курсу ад $1,1 млн засталося $350K, заробкаў не плацяць. CEO разбірае, як так выйшла
У DEIP праз абвал курсу ад $1,1 млн засталося $350K, заробкаў не плацяць. CEO разбірае, як так выйшла
У DEIP праз абвал курсу ад $1,1 млн засталося $350K, заробкаў не плацяць. CEO разбірае, як так выйшла
Блакчэйн-стартап DEIP больш за два месяцы не плаціць заробкаў супрацоўнікам. Пра гэта dev.by расказалі некалькі чалавек з кампаніі: «афіцыйная прычына — стартап няправільна распарадзіўся фінансавымі рэсурсамі і грошай няма. Падрабязнасцей не ведаем». Супрацоўнікам паведамілі, што топ-менеджмент шукае дадатковы капітал для пагашэння запазычанасці і далейшага развіцця. Але частка каманды ўжо шукае новую працу. Мы таксама пагутарылі з СЕO DEIP Алексам Шкорам — ён расказаў, з-за чаго ў стартапа ўзніклі складанасці, як каманда спрабавала іх вырашаць і што збіраецца рабіць далей. «Хачу падзяліцца досведам, каб на ім змаглі навучыцца іншыя фаўндары, якія хочуць ісці ў web3», — кажа Алекс. Ніжэй — падрабязны разбор.
9 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

4

„Когда корабль не знает, в какой порт направляется, никакой ветер не будет попутным.“ — Сенека (младший)

-6

но вкалывал с дикими овертаймами и с 4 выходными в месяц

Бедные, несчастные вайтишники. А как вы хотели?

6

В Польше доход программистов и обычных людей, как в РБ. 4000 zł - это вообще ни о чем. Средняя зп при релокации 15к zł (я сужу по оферам и знакомым) - и это для человека без опыта работы в Польше. Мне кажется, данный программер нулевой и работает за еду

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
6

Всё так. Вполне и 30-50к gross можно иметь, зависит от жадности компании и умении спеца продать себя.
А вот 4к - это минималка в Польше почти, джуны зарабатывают от 6-7к (gross, конечно).

table
table Table в Database
2

15к джун, жаба. Недавно в линкеде видел вакансию с цифрами. Средняя зп при релокации - это вообще чушь какаято. Обычно при релокации оставляют зп из рб, ну может докинут процентов 10 + бонус рылокационный. Это опыт из жизни. Хочешь что нить получше - велкам искать самому.

danilvanovich
danilvanovich Dev в EPAM
0

onixx onixx: Только не записали, что после налогов останется 10,8k zl
Это много? 5k zl - коммуналька и аренда жилья. и остальная 5k на еду.

-2

Как ни странно, но в Польше надо знать польский язык. Сам удивлен.

1

Разработчик какой-то [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]) выучить польский это 3 месяца стараний по несколько часов, а он поехал и удивился что его не берут никогда.
4000 злотых это зарплата ниже уровня джуниора. У моей польской жены родственник недавно устроился джуном (React), 5400 ему платят, специально спрашивал ради интереса.

Я сам в Польше с 2016, страна хорошая, есть плюсы и минусы. Я уже скорее консультант бизнеса (но уже был full-stack сениором в последние годы). Сейчас зп примерно 20к злотых, я знаю что можно найти вакансии и с 30к, но меня устраивает мой work-life баланс. Прожив столько лет в Польше, и женився на польке, я уже чувствую себя полноценным европейцем. Например когда мой текущий работодатель проводил со мной собес, узнав мое гражданство (уже польское), сразу же обрадовался что не будет никаких проблем. Кроме того, поляков в Западной Европе огромное количество, и я уже много раз сталкивался с такой историей, что тех.дир в компании из Норвегии, Англии, Германии, Швейцарии - поляк. Не буду скрывать мне это уже помогало, поляки хорошо относятся к "своим", пусть я и родился в РБ.
Ну и главное: пока не понятно что будет через 20 лет. Есть гипотеза, что Польша постепенно выйдет на уровень текущей западной Европы, а многие страны западной Европы наоборот постепенно начнут деградировать. Поэтому глядя на перспективу, мне кажется лучше отлично жить в Польше, купив тут недвижимость которая еще вырастет в цене. Чем прямо сейчас сильно урезаться в расходах дабы вписаться в условные цены в Нидерландах. Я не Евроскептик если что, но имея паспорт Польши, можно поехать на запад в любой момент.

danilvanovich
danilvanovich Dev в EPAM
1

Не пишите чушь: Польский за 3 месяца. Я уже два года живу и учу язык с репетитором два раза в неделю и дальше настоящего и прошедшего времени не дошёл. И мой уровень, что-то попросить, но я не могу полноценно говорить и понимать. Все работодатели даже рассматривать не хотят без знания языка. За более 15 лет стажа я обычный дев и получаю 15к, из которых после налогов доходят только 10к. 5к - аренда квартиры и коммуналка и остальная 5к на еду и репетитора и развлечения. Нет, ни своей машины, ни квартиры с ипотекой, ни детей.

2

Польский 2 раза в неделю 2 года и дальше настоящего и прошедшего времени не дошел? Попахивает звиздежом, у всех знакомых +- 4 месяца/уровень при двух занятиях в неделю.
Далее, на синьорские позиции я зп меньше 20к гросс не видел нигде.
Хотя, возможно, я просто не смотрел Ерат, хехе.

jot
jot Aperatar bajavoj mašyny Tjurynga в AGAT-SYSTEM
0

Польский 2 раза в неделю 2 года и дальше настоящего и прошедшего времени не дошел?

У пацыента, пэўна, расейскамоўная сківіца. Такім цяжка даюцца мовы, асабліва, чамусьці, славянскія.

Чалавеку зь Беларусі, які хаця б пасіўна валодае беларускай, вывучыць польскую да нармальнага ўзроўню -- недзе год.

jot
jot Aperatar bajavoj mašyny Tjurynga в AGAT-SYSTEM
0

Далее, на синьорские позиции я зп меньше 20к гросс не видел нигде.

Спакойна можа быць меней ці каля 20к: праграмісты ёсьць ня толькі ў айці. Ідзяцё ў якую касьмічную прамысловасьць ці іншае неайці і спакойна бачыце прапановы на сіньёрскія пазыцыі па 15-20к. Але тут ужо хто што любіць.

table
table Table в Database
2

1 вопрос - а чего в гданьск, а не в какой нибудь абу-даби? Там еще дороже житло

lookin
lookin Комитёр в доме престарелых для айти-пенсионеров в Нет совпадений
3

Продал авто за 6.000 и уехал в Польшу за мечтой. А мог бы кататься на почти новой иномарке по Минску и все цыпочки заглядывались на него. На php в РБ можно заработать на коттедж 200 квадратов за 2 года, а в Польше еле денег хватает на еду. Пора всё понять, принять и назад в стойло, ой, коттедж

0

Не клеится история. В Минске вкатился в индустрию сходу на $2400 в месяц? И это после 2020.08 ? Потом через год уехал в Польшу только с деньгами от продажи авто? (что с остальными сверх доходами стало?)
А в Польше с трудом нашёл на 6000 zl (около $1500)?
Много вопросов, мало ответов

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 29 чэрвеня 2024, 11:14