Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
Кампанія «Гейм Стрым» (былая юрыдычная асоба Wargaming у Беларусі) ад пачатку верасня перайшла ў поўную ўласнасць да расійскага ТАА «Леста». Гэта вынікае са звестак адзінага дзяржрэгістра.
Кампанія «Гейм Стрым» (былая юрыдычная асоба Wargaming у Беларусі) ад пачатку верасня перайшла ў поўную ўласнасць да расійскага ТАА «Леста». Гэта вынікае са звестак адзінага дзяржрэгістра.
Асноўным уласнікам «Лесты» з’яўляецца расійскі бізнэсовец і топ-менеджар Wargaming Малік Хатажаеў (99%). У ліпені ён стаў і асноўным уласнікам «Гейм Стрым» (91,84% долей) пасля таго, як Wargaming прадала бізнэс у Беларусі.
Мінарытарнымі ўладальнікамі СТАА «Гейм Стрым» да пачатку верасня заставаліся Святлана Пятрова (Украіна) і Ларыса Коцікава (Беларусь). Цяпер, паводле звестак АДР, мінарытарных уладальнікаў у «Гейм Стрым» няма. 100% долей належаць ТАА «Леста».
Нагадаем, на пачатку красавіка Wargaming заявіла, што закрывае бізнэс у Беларусі і Расіі і перадае яго ў лакальнае кіраванне Lesta Studio. Рашэнне набыло моц 31 сакавіка.
Lesta Studio — расійская гульнявая кампанія. Супрацоўнічае з Wargaming з 2011 года. Сумесна распрацоўвалі адну з гульняў Wargaming — World of Warships. На базе Lesta Studio працаваў офіс Wargaming у Санкт-Пецярбургу.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.