Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Стартап дапаможа IТ-кампанiям навучыцца камунiкаваць на мове

Каманда say.by, якая ўжо тры гады запар «прасоўвае мову» праз свой сэрвiс, ладзiць новы праект «Мова прафесii» па аптымiзацыi камунiкацыi на беларускай мове ў прафесiйнай сферы. dev.by аб гэтым распавёў стваральнiк say.by, кiраўнiк IТ-аддзела адной з мiнскiх кампанiй Аляксандр Шастаковiч.

Пакінуць каментарый

Аляксандр кажа, што новы праект накiраваны на ўкараненне мовы ў карпаратыўную культуру, каб супрацоўнікі кампаній выдатна разумелі яе, а яшчэ лепш — гаварылi па-беларуску з калегамi. Аляксандр верыць, што айцiшнiкам патрэбная не толькi ангельская мова, але ж i родная. 

— ІТ сфера складаецца са шматлікіх спецыяльнасцяў, і нават, праграмісты, насуперак традыцыйнаму меркаванню, у большасці сваёй значным чынам пашырылі свой кругагляд. Гэтаму судзейнічаюць і гнуткія сістэмы распрацоўкі, такія як SCRUM, дзе распрацоўніку, акрамя праграмавання трэба ўдзельнічаць і ва ўсіх іншых працэсах кампаніі і шмат камунікаваць. 

Акрамя таго, менавіта ў ІТ-шнікаў ёсць магчымасць вандраваць у замежныя краіны, дзе больш за ўсё адчуваецца неабходнасць у самаідэнтыфікацыі. I я не кажу яшчэ пра культуру, якая без беларускай мовы проста немагчыма.

Сервiс яшчэ ў распрацоўцы, але ў каманды ёсць прататып. Працуе ён так: чалавек заходзiць i выконвае заданнi. Па словах Аляксандра, яны не вельмі складаныя і больш арыентаваныя на вывучэнне канкрэтных выразаў у адпаведных сферах дзейнасці. 

Усяго тыпаў заданняў з дзесятак:

  • прачытаць тэкст услых;
  • апісаць па-беларуску карцінку;
  • падсвятліць няправільныя словы, калі гук не адпавядае тэксту;
  • запіс за дыктоўкай фразы або сказу;
  • паўтарыць сказ i некоторыя iншыя заданнi.

Для атрымання вынiкаў выкарыстоўваюцца тэхналогіі штучнага інтэлекту — нейронавыя сеткі, якія будуць узбагачацца тысячамі гадзінаў беларускіх тэкстаў, начытаных валанцёрамі для ўзору правільнасці вымаўлення.

Тэхналогii, якiя выкарыстоўваюць распрацоўшчыкi — Ionic Framework + Cordova у мабiльным дадатку, DeepSpeech дзеля распазнавання маўлення, а для вебсайту — PHP + Apache + PostgreSQL. Таксама спатрэбяцца вылічыльныя магутнасці — шмат з ix падорыць ActiveCloud. Плануецца, што сэрвiс будзе iнтэграваны з іншымі адукацыйнымі сістэмамі, такімі як ispring.ru праз SCORM (Shareable Content Object Reference Model).

Аўтары «Мова прафесii» задумалi праект не толькi дзеля трэнiровак, але i каб карыстальнiкi маглi пацвердзіць свае веды размоўнай беларускай мовы сваёй прафесіі і нават атрымаць сертыфікат, падобна тым, што існуюць для замежных моў — нейкi аналаг TOEFL, IELTS цi PTE.

У праекце акрамя say.by ўдзельнiчаюць Цэнтр ведаў CLARIN па апрацоўцы беларускіх тэкстаў і маўлення (K-BLP), Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук, ActiveCloud і Арт-Сядзіба.

Зараз Аляксандр i яго паплечнiкi вядуць перамовы аб падтрымцы распрацоўкі праекта з рознымi кампаніямі. З айцiшнiкаў далучылiся ActiveCloud, JetBI, яшчэ тры кампанii — на апошнiх этапах узнаднення. Падтрымаць стартап могуць i чытачы dev.by. Калi хто з праграмістаў захоча ўдзельнічаць у распрацоўцы дадатку, ён можа пiсаць камандзе на імэйл [email protected].

Чытайце таксама
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
@dzikpic, канал для айцішнікаў у Польшчы, расказаў гісторыю Аляксандра. Перад тым, як патрапіць у польскую кампанію, ён два месяцы дастаўляў ежу ў Glovo. Як гэта — ездзіць на ровары па 10-12 гадзін на дзень і чаму манікюршчыца зарабляе больш за распрацоўшчыка.
15 каментарыяў

Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
@dzikpic, канал для ІТ-экспатаў у Польшчы, расказвае гісторыю беларускага айцішніка, які купіў дом у Гданьску, з каментарамі эксперта. Абмеркаваць гісторыю можна ў чаце.
12 каментарыяў
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
22 каментарыя
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.