Вярхоўны суд 31 кастрычніка разгледзіць скаргі траіх палітвязняў, у тым ліку сына Лябедзькі

28 кастрычніка, Позірк. У Вярхоўным судзе 31 кастрычніка адбудзецца разгляд апеляцыйных скаргаў траіх палітвязняў, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.
Суддзя Павел Каршуновіч у 9:30 пачне пасяджанне па апеляцыі Арцёма Лябедзькі — прыгаворанага да 3,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму сына вядомага апазіцыйнага палітыка Анатоля Лябедзькі (займае пасаду дарадцы Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы).
Лябедзька-малодшы быў затрыманы 28 сакавіка 2023 года нібыта за “дробнае хуліганства” і пасля арыштаваны на 15 сутак, а затым яшчэ раз на такі ж тэрмін. Пасля яго заканчэння мужчына на волю не выйшаў — яго ўзялі пад варту ў рамках крымінальнай справы.
24 жніўня Мінскі гарадскі суд прыгаварыў яго да заключэння за “фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання” ў рамках старой рэдакцыі Крымінальнага кодэкса (арт. 3612; цяпер гэта артыкул пра “фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці”). Віну ён не прызнаў.
Пасля вынясення выраку Анатоль Лябедзька паведаміў “Позірку”, што яго сын не спрабаваў “нешта змякчыць падчас працэсу”, наадварот, задаў пытанне, чаму “14 месяцаў бяздзейнічалі органы ўлады, калі, на іх думку, структуры, якім ён пералічыў грошы, з’яўляліся экстрэмісцкімі”.
“Мне балюча, але я ганаруся, што наш сын паказаў вялізнай колькасці людзей і сваёй дачцы, як у цяжкай сітуацыі застацца чалавекам і грамадзянінам”, — сказаў палітык.
31 кастрычніка ў 9:30 суддзя Мікалай Грынцэвіч разгледзіць скаргу жыхара Віцебска Дзмітрыя Загалоўца (3,5 года пазбаўлення волі паводле старой рэдакцыі арт. 3612, ч. 1 арт. 3614 — “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”, ч. 1 арт. 368 — “абраза прэзідэнта”, арт. 369 — “абраза прадстаўніка ўлады”), а суддзя Максім Філатаў — жыхара Мазыра Антона Хадкевіча (3,5 года; ч. 1 і 2 арт. 3614, ч. 1 арт. 367 — “паклёп у дачыненні да прэзідэнта”, ч. 1 арт. 342 — “арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх”). Абодва пасяджэнні пройдуць у закрытым рэжыме.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым знізілася прадукцыйнасць працы, год таму быў рост (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаНародны саюз Германіі па догляду за ваеннымі магіламі не вядзе дзейнасць у Беларусі пасля прымусовага закрыцця мінскага офіса — МЗС ФРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства


