Дзяржпагранкамітэт абвінаваціў польскіх калег у збіцці і вытурэнні ў Беларусь пяцярых грамадзян Самалі

18 траўня, Позірк. У збіцці і вытурэнні ў Беларусь пяцярых грамадзян Самалі абвінаваціў “польскіх сілавікоў” Дзяржаўны пагранічны камітэт.
Сцвярджаецца, што групу замежнікаў знайшлі на мяжы з Польшчай 17 траўня. Беларускія пагранічнікі, як паведамляе прэс-служба ведамства, аказалі ім першую дапамогу, выклікалі медыкаў і следча-аператыўную групу.
У мігрантаў, дыягнаставалі “траўмы ног і ранкі”. Траіх з іх шпіталізавалі, астатніх перадалі супрацоўнікам Камянецкага раённага аддзела Следчага камітэта (Брэсцкая вобласць) — “для правядзення расследавання”.
“Паводле слоў замежнікаў, яны былі затрыманыя на тэрыторыі Польшчы і прасілі пра наданне прытулку. Адказам польскіх сілавікоў сталі шматлікія ўдары і прымяненне спецыяльных сродкаў. Пасля збітых мужчын жорстка выштурхнулі праз брамку ў загародзе на беларускі бок”, — гаворыцца ў паведамленні Дзяржпагранкамітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, з 2021 года на мяжы з краінамі Еўрасаюза зафіксавана 54 смерці замежнікаў, у тым ліку з Польшчай — 25 (4 ад пачатку гэтага года), Латвіяй — 20, Літвой — 9.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза цягнецца з вясны 2021 года. Улады Польшчы і краін Балтыі абвінавачваюць у яго арганізацыі рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Мінск у сваю чаргу ўскладае адказнасць на заходнія дзяржавы і іх дзеянні ў родных краінах мігрантаў.
З пачатку гэтага года краіны ЕС спынілі каля 15,3 тыс. спробаў нелегальнага пранікнення з тэрыторыі Беларусі, у тым ліку Польшча — 13,3 тыс.
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў красавіку, чацвёртае — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал (удакладнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку знізіўся на 3,7%, з пачатку года — на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна, абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


