Ціханоўская спадзяецца, што наданне Новікаву прытулку ў Арменіі стане “пазітыўным прэцэдэнтам”

8 траўня, Позірк. На тое, што справа беларуса Яраслава Новікава, які атрымаў статус уцекача ў Арменіі, “стане пазітыўным прэцэдэнтам і дапаможа надалей вырашаць пытанні бяспекі” суайчыннікаў, выказала спадзеў дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Шчыра вітаю Яраслава і яго блізкіх з такой навіной і хачу падзякаваць уладам Арменіі за гэтае рашэнне і адкрытасць у камунікацыі, — напісала палітык у сваім тэлеграм-канале. — Пытанне Яраслава падымалі і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў, і праваабаронцы, бо першасная задача — абараніць беларусаў і гарантаваць іх бяспеку”.
Новікава, які пакінуў Беларусь летась увесну, затрымалі 2 лютага 2024 года, калі ён з Грузіі перасёк мяжу з Арменіяй, каб зрабіць у Ерэване балгарскую візу. Высветлілася, што беларускія ўлады абвясцілі яго ў міждзяржаўны вышук СНД паводле арт. 435 КК (ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу).
4 лютага суд у Арменіі ўзяў Новікава пад варту на 40 дзён для экстрадыцыі, пасля чаго Новікаў звярнуўся па палітычны прытулак. Выдачы мужчыны спрабавалі перашкодзіць армянскія праваабаронцы і беларускія дэмакратычныя сілы.
21 сакавіка прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай паведаміла “Позірку”, што на сустрэчы палітыка са спікерам парламента Арменіі Аленам Сіманянам абмяркоўвалася сітуацыя з Новікавым. Прадстаўнікі Арменіі тады паведамілі, што ён атрымае палітычны прытулак.
8 траўня “Медыязона” са спасылкай на юрыста Араіка Папікяна паведаміла, што мужчына атрымаў статус уцекача.


- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+