Лукашэнка распарадзіўся правесці праверку носьбітаў ядзернай зброі (дапоўнена)

7 траўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся правесці ва Узброеных сілах “раптоўную праверку сродкаў — носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі”, паведаміў 7 траўня міністр абароны Віктар Хрэнін.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба Мінабароны, у гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні прыводзіцца дывізіён аператыўна-тактычнага комплексу “Іскандэр” і эскадрылля самалётаў Су-25.
“Праверка будзе праведзеная ў строгай адпаведнасці з рэгламентам часу, устаноўленым галоўнакамандуючым. У ходзе яе будзе правераны ўвесь комплекс мерапрыемстваў ад планавання, падрыхтоўкі і прымянення удараў тактычнымі ядзернымі боепрыпасамі”, — сказаў кіраўнік ведамства.
Як заявіў начальнік Генеральнага штаба Віктар Гулевіч, у рамках праверкі “ажыццёўлена перабазаванне часткі сіл і сродкаў авіяцыі на запасны аэрадром”. Паводле яго слоў, з наступным перабазаваннем тэхнічнага складу вайскоўцы пачнуць займацца пытаннямі “адпрацоўкі падрыхтоўкі да ўжывання нестратэгічнай ядзернай зброі”.
Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у эфіры тэлеканала “Беларусь 1” адзначыў, што праверка “спланаваная на фоне мерапрыемстваў” па ўжыванні нестратэгічнай ядзернай зброі ў Расіі і патлумачыў яе правядзенне ваенна-палітычным становішчам, якое складваецца вакол Беларусі.
“Галоўным вынікам гэтай праверкі павінна стаць практычнае пацвярджэнне навыкаў нашых вайскоўцаў ва ўжыванні гэтага віду зброі. Гэтыя мерапрыемствы носяць выключна абарончы характар і не праецыююць пагроз ні на адну з дзяржаў”, — падкрэсліў Вальфовіч.
Генштаб Мінабароны Расіі 6 траўня паведаміў аб пачатку падрыхтоўкі да вучэнняў з тактычнай ядзернай зброяй для “павышэння гатоўнасці нестратэгічных ядзерных сіл да выканання баявых задач”. У ходзе вучэнняў, як заяўляецца, будзе “ажыццёўлены комплекс мерапрыемстваў па практычнай адпрацоўцы пытанняў падрыхтоўкі і прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі”.
Вучэнні, удакладніў Генштаб МА РФ, будуць праведзеныя на даручэнне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Яны “накіраваныя на падтрыманне гатоўнасці асабістага складу і тэхнікі частак баявога прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі” ў рамках “безумоўнага забеспячэння тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту расійскай дзяржавы ў адказ на правакацыйныя заявы і пагрозы асобных заходніх афіцыйных асоб”.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



