У Кіеве распачатая тэрміновая эвакуацыя з бальніц, названых Церцелем “логавам тэрарыстаў”

26 красавіка, Позірк. У Кіеве распачатая тэрміновая эвакуацыя людзей з дзвюх бальніц размешчаных на вуліцы Багатырская, паведамляе тэлеграм-канал адміністрацыі сталіцы Украіны.
Адна з бальніц — дзіцячая.
Адзначаецца, што эвакуацыя звязаная з распаўсюджваным відэа, на якім “фактычна анансаваны ўдар ворага па гэтых медыцынскіх установах”, бо там “нібыта знаходзяцца вайскоўцы”.
“Каб засцерагчы хворых дзяцей, іх бацькоў і медыцынскі персанал, улады сталіцы цяпер робяць усё магчымае, каб перавезці пацыентаў і медыкаў у іншыя медустановы сталіцы. Горад звярнуўся ў СБУ, Міністэрства аховы здароўя па дапамогу і праінфармаваў аб мерах, якія прымаюцца для захавання жыцця і здароўя пацыентаў і персаналу бальніц”, — гаворыцца ў паведамленні.
Гаворка ідзе пра выступ старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Івана Церцеля, які на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу 25 красавіка пагражаў неназваным “тэрарыстам з Украіны”.
“Усе гэтыя асобы, іх дзейнасць, іх планы камітэту вядомыя. У барацьбе з тэрарызмам дзейнічаем па законах ваеннага часу, рашуча і без ваганняў. Сярод тэрарыстаў і іх памагатых ёсць і забітыя, і параненыя. Без сумневу ўсіх іх напаткае заслужаная кара, нават нягледзячы на тое, што сваім логавам яны абралі кіеўскія бальніцы па адрасе Багатырская, 30 і 32, дзе фактычна схаваліся за спінамі хворых дзяцей”, — сказаў Церцель.
Адміністрацыя Кіева сцвярджае, што словы Церцеля аб дыслакацыі тэрарыстаў у бальніцах — “абсалютная хлусня і правакацыя ворага, якую ён спрабуе выкарыстаць для ўдару па сацыяльнай інфраструктуры сталіцы”.


- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал за пяць гадоў зменшыліся ў 1,5 раза — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваДоля апраўдальных прысудаў па крымінальных справах склала ў першым паўгоддзі 0,12%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДзяржава па-ранейшаму рэгулюе цэны на 26% спажывецкага кошыка — МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

