Мінпрам: Мінск і Масква зацвердзілі пашпарты 25 імпартазамяшчальных інвестпраектаў

3 красавіка, Позірк. Міністэрства прамысловасці Беларусі і Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі зацвердзілі 25 пашпартоў перспектыўных інвестыцыйных імпартазамяшчальных праектаў у рамках расійскага крэдыту для далейшай іх сумеснай рэалізацыі, паведамляе прэс-служба беларускага ведамства 2 красавіка.
Адзначаецца, што ў рамках расійскага дзяржаўнага крэдыту заключаны крэдытныя дагаворы з банкамі і ажыццяўляецца крэдытаванне па 15 інвестыцыйных праектах. Праведзены конкурсы і вызначаны пераможцы на пастаўку або мадэрнізацыю больш за 800 адзінак абсталявання, пастаўлена каля 300 адзінак новага або мадэрнізаванага абсталявання.
Цяпер па праекту мадэрнізацыі га ААТ “Гомсельмаш” заключана 33 кантракты на пастаўку 137 адзінак абсталявання, пастаўлена 14.
Мінскі завод шасцерняў заключыў 23 кантракты на пастаўку 116 адзінак абсталявання, з іх пастаўлена 36, удакладнілі ў міністэрстве.
На Мінскім падшыпнікавым заводзе па крэдыце прайшла мадэрнізацыя 46 адзінак абсталявання.
На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў лістападзе 2021 года Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпісалі дэкрэт, якім зацвердзілі 28 саюзных праграм інтэграцыі. З таго часу беларускія і расійскія чыноўнікі рэгулярна даюць справаздачу аб паспяховым выкананні гэтых дакументаў. Прынята праграма інтэграцыі да 2026 года
Пагадненне аб выдзяленні ўраду Беларусі дзяржаўнага фінансавага крэдыту Расіі ў суме да 105 млрд. расійскіх рублёў падпісана ў 2022 годзе.
“Цяпер у нас няма дзялення на расійскае і беларускае. Мы маем адзіныя саюзныя тавары. Усё роўна, колькі чыіх кампанентаў, колькі сыравіны, матэрыялаў, агрэгатаў выкарыстоўваецца ў вытворчасці таго ці іншага прадукта”, — заявіў 31 сакавіка намеснік міністра прамысловасці і гандлю Расіі Віктар Еўтухоў.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 15 чэрвеня—19 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 985 дзён сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаДоля ў ВУП інвестыцый у асноўны капітал ніжэй за парог эканамічнай бяспекі — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНабытая за бюджэтныя сродкі маёмасць гадамі ляжыць на складзе — Мінфін пра праверкі ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



