СК пачаў спецвытворчасць у дачыненні да яшчэ двух грамадзян Беларусі, у іх ліку рэдактар Казмерчак

14 сакавіка, Позірк. Следчае ўпраўленне УСК па Віцебскай вобласці пачало спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Людмілы Барэйка і Ігара Казмерчака.
Прэс-служба ведамства паведамляе, што Барэйка абвінавачваюць паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп). Згодна з інфармацыяй праваабарончага цэнтра “Вясна”, жанчына стала вядомай пасля стрыму грамадска-палітычнага блогера Сяргея Ціханоўскага 31 сакавіка 2020 года з Глыбокага (Віцебская вобласць). Сцвярджаецца, што менавіта яна прыдумала лозунг “Стоп таракан” (“Стоп прусак”), які намаганнямі каманды Ціханоўскага стаў адным з сімвалаў барацьбы з Аляксандрам Лукашэнкам падчас апошняй прэзідэнцкай кампаніі і распачатых пасля яе пратэстаў.
Праваабаронцу і рэдактару аршанскага сайта навін orsha.eu (Віцебская вобласць) Ігару Казмерчаку ставяцца ў віну арт. 3614 (садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 368 (абраза прэзідэнта) КК.
Раней у гэты дзень стала вядома, што УСК па Гродзенскай вобласці пачало спецвытворчасць у дачыненні да прадпрымальніка Сяргея Верамеенкі і журналіста Уладзіміра Хільмановіча.
Спецыяльная вытворчасць у Беларусі ўзбуджалася ў дачыненні да 75 чалавек. Гэта вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Магчыма па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.
Распачатая спецыяльнае вытворчасць у дачыненні да журналіста Хільмановіча і прадпрымальніка Верамеенкі



- ГрамадстваУ красавіку на метэастанцыях Беларусі зафіксавана пяць тэмпературных рэкордаў — у 45 разоў менш, чым у сакавікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак прадпрыемстваў за год паменшыўся на 6,7% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале аб’ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў скараціўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі да 11,25% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
