Мінск 16:07

Пагалоўе буйной рагатай жывёлы за год зменшылася на 3,4%

Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба Мінсельгасхарча

27 жніўня, Позірк. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы (БРЖ; каровы, быкі ды інш.) на 1 жніўня 2026 года склала 3.831.054 галавы — на 3,4% менш, чым на аналагічную дату 2025-га (3.965.614), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Негатыўная дынаміка адзначаная ва ўсіх рэгіёнах.

У цэлым па краіне колькасць менавіта кароў скарацілася да 1.345.952 (1.368.068; -1,6%).

Згодна з аналізам “Позірку”, зніжэнне пагалоўя БРЖ адзначаецца ад пачатку 2019 года, калі ў краіне налічвалася 4 млн 336,7 тыс. галоў. На пачатак 2020 года іх было 4 млн 290,8 тыс., 2021-га — 4 млн 287,7 тыс., 2022-га — 4 млн 232,4 тыс., 2023-га — 4 млн 209,3 тыс., 2024-га — 4 млн 197,1 тыс., 2025-га — 4 млн 97,9 тыс.

Лукашэнка быў абраны прэзідэнтам у ліпені 1994 года. На пачатак 1995-га пагалоўе БРЖ у краіне складала 5 млн 403,3 тыс. Такім чынам, за гады яго кіравання пагалоўе зменшылася больш чым на чвэрць (-29,1%).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: