Мінск 12:12

За мінулыя суткі на пажарах у Беларусі загінула чатыры чалавекі, усе — у Віцебскай вобласці

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

27 жніўня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 26 жніўня да 6:00 27 жніўня) Міністэрства па надзвычайных сітуацыях зафіксавала чатыры выпадкі гібелі людзей на пажарах.

Згодна з аператыўнай зводкай ведамства, усе яны адбыліся ў Віцебскай вобласці: у Глыбоцкім раёне — двое загінулых, у Полацкім раёне і Віцебску — па адным.

Віцебскае абласное ўпраўленне МНС удакладняе месца гібелі чалавека ў Полацкім раёне — горад Наваполацк. Ні па адным выпадку падрабязнасці не прыводзяцца.

Ад пачатку года зарэгістравана гібель 364 чалавек на пажарах (на 6,12% больш, чым за аналагічны леташні перыяд, калі было 343). Траўмавана — 462 (+16,67%; 396), выратавана — 377 (+38,1%; 273).

Агулам ад пачатку 2026 года ў краіне адбылося 4.724 пажары (+9,1%; 4.330).

Падзяліцца: