Кіраўнік Пагранічнай аховы Латвіі: Мы чакаем наступны тунэль пад мяжой, ёсць інфармацыя, што капаюць
27 жніўня, Позірк. Падземныя тунэлі на Беларусі ў Латвію для нелегальнага перасячэння мяжы былі пабудаваны з ведама беларускіх службаў. Такое дапушчэнне ў эфіры Латвійскага радыё (грамадскі вяшчальнік LSM) зрабіў начальнік Дзяржаўнай пагранічнай аховы краіны Гунтыс Пуятс.
Паводле яго, у Літве на дадзены момант знойдзена 12 тунэляў для мігрантаў, у яго краіне — два.
Пры гэтым Пуятс не выключыў, што ў будучыні на мяжы могуць быць знойдзены новыя падземныя хады: “Я б сказаў, што мы чакаем наступны тунэль. Ёсць інфармацыя, што рыюць. Гэта пытанне часу”.
Другі знойдзены ў жніўні тунэль пачынаўся на беларускім баку больш як за 10 м пад зямлёй, сказаў кіраўнік службы. Яго даўжыня складала не менш за 30 м, вышыня і шырыня — каля 0,8 м. Пры будаўніцтве вонкі было вынесена каля 28 кубаметраў грунта, сам тунэль быў умацаваны апорамі і накрыты фанерай, апісаў ён.
“Адназначна такі тунэль без ведама беларускіх памежнікаў пабудаваць немагчыма <…> Службы адназначна былі праінфармаваныя і забяспечылі, каб яго капанне не было заўважана з боку латвійскіх памежнікаў”, — заявіў кіраўнік латвійскай памежаховы.
На яго думку, за будаўніцтвам маглі сачыць на беларускім баку з дапамогай цеплавізараў.
Ліквідацыя збудавання “запатрабуе сур’ёзных работ і на латвійскім баку”, сказаў Пуятс, паколькі неабходна правесці “даволі сур’ёзны рамонт дарогі”.
Пра тое, што 28 чалавек незаконна перасеклі мяжу праз пракапаны з Беларусі тунэль, Дзяржаўная памежная ахова Латвіі паведаміла 21 жніўня. Гэта другі такі выпадак.
Днём раней супрацоўнікі пагранслужбы затрымалі мігрантаў у Краславе. Даследаваўшы пасля гэтага мясцовасць, прадстаўнікі ведамства знайшлі ў 20 метрах ад мяжы “замаскіраваны мохам падземны ход”.
Першы такі факт быў зафіксаваны ў ноч на 11 жніўня. Паведамлялася, што праз тунэль прайшло 15 мігрантаў.
Удакладнялася, што парушальнікі ў абодвух выпадках былі “вернуты” на беларускую тэрыторыю.
Як раней паведамляў “Позірк”, з 1 па 24 жніўня суседнія краіны ЕС прадухілілі 1.342 спробы незаконнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (Латвія — 1.091, Літва — 209, Польшча — 42).
Міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі і краін ЕС прадаўжаецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы за год зменшылася на 3,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку жніўня з Грузіі выслана 320 замежных грамадзян, у тым ліку беларускіхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
