Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Латвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з Беларуссю
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

14 сакавіка, Позірк. На ўчастку адказнасці Мазырскага пагранатрада (Гомельская вобласць) на мяжы з Украінай адкрылі новую заставу, паведаміла 14 сакавіка прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.
“Сучасны комплекс дасць магчымасць пагранічнікам павысіць эфектыўнасць выканання задач па забеспячэнні бяспекі нашых рубяжоў”, — адзначылі ў ведамстве.
Дзяржаўная мяжа паміж Беларуссю і Украінай складае 1.084,2 км, з іх 758,3 км на сухапутным участку, 325,9 км — па рэках Днепр, Сож і Прыпяць) і каля 120 км — у зоне адчужэння каля Чарнобыльскай АЭС.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю вайне супраць Украіны. З тэрыторыі краіны пачалося ўварванне 24 лютага 2022 года.

Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю