Ціханоўская прапанавала Лукашэнку каранаваць самога сябе

25 лютага, Позірк. Каранаваць самога сябе прапанавала Святлана Ціханоўская Аляксандру Лукашэнку, рэагуючы на яго заяву аб намеры зноў ісці на прэзідэнцкія выбары ў 2025 годзе.
“Лукашэнка кажа, што зноўку будзе балатавацца ў прэзідэнты? Давай. Карануй ужо сябе. Усё роўна нікога не падманеш”, — напісала яна на сваёй англамоўнай старонцы ў “Твітары”.
25 лютага, адказваючы на пытанні прапагандыстаў на ўчастку па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і ў мясцовыя саветы, 69-гадовы Лукашэнка заявіў, што пакідаць прэзідэнцкую пасаду “ў такі няпросты і нявызначаны перыяд” раўназначна здрадзе. Пры гэтым ён назваў сябе “прэзідэнтам, які сыходзіць”.
Лукашэнка дэ-факта кіруе краінай амаль 30 гадоў. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года застаўся ва ўладзе дзякуючы сілавому падаўленню масавых акцый пратэсту і падтрымцы Расіі. Лаяльны Цэнтрвыбаркам аддаў яму 80% галасоў. Асноўны канкурэнт Ціханоўская, якая лічыць сябе пераможцай выбараў, афіцыйна атрымала 10%. Дэмакратычныя краіны лічаць яе альбо лідарам дэмакратычных сілаў, альбо абраным прэзідэнтам у выгнанні. На радзіме Ціханоўская завочна пераследуецца ў крымінальным парадку.
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП у першым квартале скарацілася на 7,3 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

