У гадавіну гібелі 22-гадовай Махсы Аміні Ціханоўская аддала “даніну павагі жанчынам Ірана, якія выступаюць супраць тыраніі”
16 верасня, Позірк. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 16 верасня “ўшанавала” на сваёй старонцы ў “Твітары” “юную Махсу Аміні, забітую год таму іранскімі ўладамі”.
“Мяне натхняюць мужныя жанчыны па ўсім свеце, якія самааддана адстойваюць свабоду і правы чалавека. Аддаю даніну павагі ўсім адважным жанчынам Ірана, якія выступаюць супраць жорсткай тыраніі”, — напісала Ціханоўская.
16 верасня 2022 года 22-гадовая Махса Аміні была затрыманая ў Тэгеране паліцыяй нораваў за “няправільнае нашэнне хіджаба”. У той жа вечар яе экстранна даставілі ў бальніцу ў стане комы, дзе яна памерла.
Улады Ірана заявілі, што прычынай смерці стаў сардэчны прыступ. Сваякі Аміні лічаць, што ў паліцэйскім участку яе збівалі.
Пасля смерці Аміні ў Іране пачаліся пратэсты, якія працягваліся 11 месяцаў. Паводле звестак праваабаронцаў, падчас падаўлення маніфестацый былі забітыя больш за 550 чалавек, у тым ліку 68 непаўналетніх і 49 жанчын. Больш за 22 тыс. былі затрыманыя. Некалькіх пратэстоўцаў суд прысудзіў да смяротнага пакарання.
Паводле Канстытуцыі, прынятай у 1979 годзе, Іран з’яўляецца ісламскай рэспублікай. Гэта адна з нямногіх у свеце тэакратычных дзяржаў.
Узначальвае дзяржаву ў Іране Вышэйшы кіраўнік. З 1989 года гэтую пасаду займае “вялікі аятала” Алі Хаменеі.
Аляксандр Лукашэнка наведваў Іран 12–13 сакавіка гэтага года. Па выніках перагавораў была падпісана “дарожная карта” на 2023–2026 гады, якая прадугледжвае ўсебаковае супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, консульскай, навукова-тэхнічнай сферах, а таксама ў сферы адукацыі, культуры, мастацтва, СМІ і турызму.
У 2024 годзе чакаецца візіт у Беларусь прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі.

- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


