Міліцыя прапануе “вярнуць артыкул за дармаедства” — дзяржСМІ

3 лютага, Позірк. Пасля парламенцкіх выбараў міліцыя плануе накіраваць у Нацыянальны сход прапанову “вярнуць артыкул за дармаедства”, а таксама ўзняць гэтую тэму на будучым Усебеларускім народным сходзе, вынікае з матэрыялу дзяржаўнага выдання “Гродзенская праўда”.
Выданне спасылаецца на начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрыя Разянкова, які выступіў з адпаведнай прапановай на прэс-канферэнцыі 1 лютага.
“Што ў гэтым было дрэннага — законным шляхам прымусіць людзей працаваць, прыносіць карысць у першую чаргу сабе і сваёй сям’і, а па-другое, — грамадству? — заявіў міліцэйскі начальнік. — Каб меліся сродкі да існавання. А не так, як некаторыя зараз: скраў, выпіў, сеў, скраў, выпіў, сеў. За чатыры гады — пяць судзімасцяў. І такія выпадкі бываюць”.
ДзяржСМІ нагадала, што яшчэ ў 2015 годзе МУС прапаноўвала ўнесці ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях артыкул аб дармаедстве.
“Тады гаворка ішла пра тое, каб штрафаваць паўналетніх працаздольных грамадзян, што пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, якія больш за 6 месяцаў на працягу года ўхіляюцца ад выплаты падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў. Для злосных ухілістаў прадугледжвалі арышт з прымусовым накіраваннем на працу, — гаворыцца ў заметцы. — Зараз жа заканадаўствам не вызначана паняцце “дармаедства”. Існуе іншае — не занятыя ў эканоміцы працаздольныя асобы. Гэтыя людзі аплачваюць некаторыя камунальныя паслугі у поўным кошце”.
З матэрыялу “Гродзенскай праўды” не да канца зразумела, у рамках адміністрацыйных ці крымінальных нормаў зараз прапануе караць беларусаў міліцыя. Фармулёўка “вярнуць артыкул” адсылае да савецкай практыкі прыцягваць за дармаедства ў крымінальным парадку. У Крымінальным кодэксе БССР з 1961 года быў арт. 204 аб “сістэматычным занятку бадзяжніцтвам або жабраваннем, які працягваецца пасля паўторнага папярэджання, зробленага адміністрацыйнымі органамі”. Паводле яе грамадзяніна маглі пазбавіць волі на тэрмін да 2 гадоў або абцяжарыць папраўчымі працамі на тэрмін ад 6 месяцаў да 1 года.

- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна) (абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


